Розніца паміж версіямі "Алег Антонавіч Лойка"

др
→‎Творчасць: вікіфікацыя
др (→‎Творчасць: вікіфікацыя)
Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў [[П. Верлен]]а «У месяцавым ззянні» (1974), [[І. В. Гётэ]] «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. Перакладчык і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў.
 
Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «[[Новая зямля, паэма|Новая зямля]]» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство" (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з'езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з [[Н. Перкін]]ым, 1963), на IX з'езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з [[В. Чамярыцкі]]м, [[А. Коршунаў|А. Коршунавым]], 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I — 1977, ч. II — 1980, 2-е дапрац. выд. ч. I і II — 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з [[С. Александровіч]]ам і [[В. Рагойша]]м, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988).
 
== Прызнанне ==