Калмыкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
Тэрыторыі качэўяў калмыкаў не аднаразова мяняліся. У найбольш спрыяльныя перыяды XVII - XVIII стст. яны кантралявалі стэпы ад [[Каўказ|Каўказу]] на поўдні да [[Горад Самара|Самары]] на поўначы, адкуль яны выціскнулі [[Нагайцы|нагайцаў]]. У 1750-ыя гг. да расійскіх калмыкаў далучыліся новыя перасяленцы з Джунгарыі.
 
У 1664 г. расійскія ўлады афіцыйна прызналі Калмыцкае ханства, якое дасягнула росквіту пры хане Аюке (1642 - 1724 гг.). Калмыкі прымалі ўдзел амаль ва ўсіх войнах, якія вяла Расія ў якасці саюзнай [[Кавалерыя|кавалерыі]] ці нерэгулярных ваенных фарміраванняў, у тым ліку на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Аюка і іншыя ханы самастойна заключалі дамовы з [[Асманская імперыя|Портай]], уваходзілі ў ваенныя сутыкненні з суседнімі народамі, у тым ліку з [[Рускія|рускімі]] і [[Украінцы|ўкраінцамі]]. У 1771 г. [[Кацярына II]] скасавала Калмыцкае ханства, што прывяло да масавага зыходу калмыкаў на чале хана Ўбашы на землі, падначаленыя [[Кітай|Кітаю]]. Згодна паданню, у [[Расійская імперыя|Расіі]] засталіся толькі калмыкі, якія качавалі пана правамуправым берагуберазе [[Рака Волга|Волгі]] і не здолелі далучыцца да астатніх у выніку вясновай паводкі.
 
У 1800 г. [[Павел I, імператар расійскі|Павел I]] узнавіў Калмыцкае ханства на чале намесніка, але ў 1803 г. яно зноў было скасавана [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандрам I]]. Калмыцкія качэўі былі далучаны да Астраханскай губерніі. Калмыкі працягвалі службу ў рускай арміі. У 1812 г. прымалі ўдзел у парадзе пераможцаў у Парыжы ў 1812 г. З друг. пал. XIX ст. частка калмыкаў спыніла качавы лад жыцця, наймалася на працу на нафтапромыслы ці займалася ловам рыбы, садаўніцтвам і агародніцтвам. У 1892 г. было адменена [[прыгоннае права]].