Сібір: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10:
У геалагічнай будове Сібіры вылучаюцца [[Сібірская платформа]] і [[Заходне-Сібірская пліта]], якія на поўначы і захадзе абмежаваны гарамі палеазойскай складкавасці, на поўдні — пратэразойскай, на паўночным і паўднёвым усходзе — мезазойскай складкавасці. У антрапагене на поўначы Сібіры і ў гарах было зледзяненне.
 
Вялікія паклады каменнага і бурага вугалю ([Кузнецкі, Канска-Ачынскі, Іркуцкі, Паўднёва-Якуцкі, Ленскі і Тунгускі басейны); радовішчы нафты і газу, жалезных і поліметалічных руд, рэдкіх і каляровых металаў, графіту, алмазаў, золата і інш.
 
Сібір размешчана ва ўмераным і субарктычным кліматычных паясах. Клімат большай часткі тэрыторыі суровы, рэзка кантынентальны, умерана халодны і халодны, на поўначы арктычны. Сярэднегадавыя тэмпературы паветра амаль усюды ніжэй за 0°С. На поўначы сярэдняя тэмпература ліпеня 0—2°С, студзеня -48°С, -50°С, («полюс холаду» Паўночнага паўшар'я ў Верхаянску і [[Аймякон]]е да -71°С). На поўдні і паўднёвым захадзе клімат больш цёплы з тэмпературай ліпеня 22—23°С, студзеня -16°С, -20°С. Ападкаў на паўночным усходзе 150—250 мм, на захадзе да 500—550 мм, на Алтаі да 2000 мм за год.