Маўры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Рэканкіста: вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
др →‎Рэканкіста: вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
Радок 21:
* [[Іспанская марка]], утворанная на тэрыторыі паміж [[Пірэнеі|Пірэнеямі]] і р. [[рака Эбра|Эбра]], заваяванай франкамі ў 785—811. Да канца IX ст. графствы, з якіх складалася Іспанская марка, ператварыліся ў фактычна незалежныя феадальныя дзяржавы.
 
З [[924]] годзе каралеўства Астурыя змяніла назву на [[Каралеўства Леон|Леон]] (па назве новай сталіцы). У [[1035]] [[Кастылія]] сталася самастойным каралеўствам. У гэтым жа годзе незалежным каралеўствам стаў [[Арагон]]. Зацікаўленасці развіцця Рэканкісты патрабавалі аб'яднання і цэнтралізацыі ўтвораных на поўначы і ўсходзе паўвострава самастойных іспанскіх дзяржаў. У [[1037]] (канчаткова ў [[1230]]) аб'ядналіся ў адзінае каралеўства Леон і Кастылія. На паўночным усходзе палітычная гегемонія перайшла ў XI ст. да Арагона.
 
Вырашальны этап Рэканкісты пачаўся пасля распаду ў 1031 годзе Кардоўскага халіфата. У [[1085]] кастыльцы ўзялі [[Таледа]], які стаўся сталіцай Леона-Кастыльскага каралеўства. Дробныя арабскія дзяржавы, якія сутыкнуліся з гэтай пагрозай, заклікалі на дапамогу [[Альмаравіды|Альмаравідаў]] з Паўночнай Афрыкі, якія, апасля перамогі ў [[1086]] пры Салацы прыпынілі ход Рэканкісты, і падпарадкавалі сабе ўсю мусульманскую Іспанію. Аднак у [[1118]] Арагон адваяваў у маўраў [[Сарагоса|Сарагосу]].