Крка (прыток Савы): Розніца паміж версіямі

рака ў Славеніі, прыток Савы
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Крка''' (славен. Krka) — рака ў Славеніі, у рэгіёне Даленьска (Dolenjska), правы прыток...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:37, 23 лютага 2012

Крка (славен. Krka) — рака ў Славеніі, у рэгіёне Даленьска (Dolenjska), правы прыток Савы. Даўжыня ракі - 93 км, яе выток размешчаны на вышыні 312 м над узроўнем мора, вусце - на вышыні 141 м. Плошча басейна 2284 км ².

Выток Кркі размешчаны на паўднёвым усходзе ад сталіцы краіны Любляны. На рацэ размешчаны адзіны буйны горад - Нова-Места. Недалёка ад горада на рацэ размешчаны востраў з замкам Аточац. Крка ўпадае ў Саву каля харвацкай мяжы ў горадзе Брэжыцэ.

У гонар ракі названая найбуйнейшая славенская фармацэўтычная фірма - КРКА, размешчаная ў Нова-Месцы.