Антон Паўлавіч Чэхаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: vep:Čehov Anton
дапаўненне
Радок 5:
 
== Беларускія пераклады ==
З 30-х гг. ХХ ст. яго апавяданні і п'есы сталі аб'ектам увагі беларускіх перакладчыкаў, сярод якіх – К. Крапіва, А. Якімовіч, У. Каваль і інш.
 
Найбольшую цікавасць выклікалі гумарыстычныя творы Чэхава, сярод позніх апавяданняў рускага навеліста асаблівай увагай перакладчыкаў карысталіся хрэстаматыйныя “Дуэль”, “Палата № 6”, “Печенег”, “Крыжоўнік”, “Человек в футляре” і г.д.
 
Раней, у 1910 годзе выдавецтва «''Загляне сонца і ў наша ваконца''» публікуе '''першы пераклад''' на беларускую мову чэхаўскага вадэвіля “'''Сватанне'''” у перакладзе Н. Чарноцкага.
 
У гэтым жа выдавецтве ў 1913 годзе выходзіць у свет вадэвіль “'''Мядзведзь'''”. Адначасова газета «Наша ніва» публікуе пераклады апавяданняў «'''Пераадзетыя'''» (1910) і «'''Мянтуз'''» (1911).
 
У '''1930''' годзе з'яўляецца '''першая''' кніга апавяданняў Чэхава на беларускай мове “Смерць чыноўніка”, у '''1937''' – першыя “Выбраныя творы”.
 
Наступныя буйныя выданні на беларускай мове выйшлі ў '''1946''' і '''1954''' гадах.
У '''1994''' годзе ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» выйшаў новы том твораў рускага класіка на беларускай мове. Укладальнікам і адным з перакладчыкаў стаў '''Янка Брыль'''.
 
* Выбраныя творы: Аповесці, апавяданні, камедыя / Антон Чэхаў. — Мн.: Маст.літ., 1994. — 645 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
* Каштанка: Для малод.шк.узросту / Пер. А.Якімовіча. — Мн.: Мастац.літ., 1973.