Розніца паміж версіямі "Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук"

др
др
== Гісторыя ==
 
Заснаваны ў [[1935]] г. ў горадзе [[Горад Клайпеда|Клайпеда]] як педагагічны інстытут. Падрыхтоўвал настаўнікаў пачатковых школ. У 1939 г. знаходзіўся ў Панявежы. Пасля перадачы Віленскага краю Літве інстытут быў пераведзены ў [[Вільнюс]], дзе ў лістападзе 1939 г. пачаў працу пад сучаснай назвай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны універсітэт зноў пачаў працаваць як педагагічны інстытут.
 
У 1986 г. інстытут складаўся з сямі факультэтаў (літоўскай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, замежных моў, гісторыі і педагогікі, фізікі, матэматыкі, прыродазнаўчы і геаграфіі). З 1945 г. дзейнічае завочнае аддзяленне, з 1966 г. - вячэрняе. У 1980-х гадах інстытут налічываў 412 настаўнікаў (у тым ліку 30 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў), навучалася звыш 7 000 чалавек (з іх на дзённым аддзяленні - 4 000, на завочнам - 3 000). Інстытут рыхтаваў настаўнікаў па больш за 20-і спецыяльнасцяў. За 1944 - 1986 гг. інстытут падрыхтаваў 28 000 настаўнікаў розных спецыяльнасцяў.