Джон Джарвіс: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Джон Артур Джарвіс''' (анг. John Arthur Jarvis; 24 лютага 1872, Лестэр - 9 мая 1933, Лондан) — ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:32, 24 лютага 2012

Джон Артур Джарвіс (анг. John Arthur Jarvis; 24 лютага 1872, Лестэр - 9 мая 1933, Лондан) — брытанскі плывец, двухразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900.

На гульнях Джарвіс удзельнічаў у двух плавальных дысцыплінах - у плаванні на 1000 і 4000 м вольным стылем. У кожнай дысцыпліне ён выйграваў і паўфінал, і фінал, атрымаўшы ў выніку два залатыя медалі.

Праз шэсць гадоў Джарвіс удзельнічаў на неафіцыйных Алімпійскіх гульнях, атрымаў срэбны медаль у гонцы на адну мілю вольным стылем, бронзу за 400 м вольным стылем і за эстафету 4х250 вольным стылем. Аднак гэтыя тры медалі не прызнаюцца Міжнародным алімпійскім камітэтам.