Зразы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Зразы
(Няма розніцы)

Версія ад 14:45, 24 лютага 2012

Зра́зы – мясная страва, якая з'явілася яшчэ ў Вялікім княстве Літоўскім. Зараз з'яўляецца блюдам беларускай, польскай, украінскай і літоўскай кухні, але карыстаецца папулярнасцю і ў іншых краінах.

Гатаванне

Клясычныя зразы робяцца з тонкіх кавалкаў скручанага мяса (звычайна ялавічыны), якія запраўляюцца соллю і перцам, фаршыруюцца садавінай, грыбамі, яйкамі і бульбай. Тым не менш існуе вялікая колькасць розных камбінацый фаршыравання і часта з'яўляюцца новыя.

Скручаныя кавалкі мяса звязваюцца ніткай, ці пратыкаюцца зубачысткамі. Потым зразы гатуюцца кароткі час на алеі і кладуцца ў ёмістасць з салерай, цыбуляй і рознымі спецыямі, каб яны ўвабралі водар. Ёмістасць ставіцца на маленькі агонь. Перад падачай на стол ніткі і зубачысткі выдаляюцца, зразы пасыпаюцца мукой, ці пакрываюцца смятанай. Звычайна зразы падаюцца з соусам у якім яны гатаваліся і гарніруюцца грэчневай ці ячменнай кашай.

Гісторыя

Невядома дакладна, калі зразы былі прыгатаваныя ў першыню, а так сама дзе гэта адбылося. Зараз на вынаходніцтва зразаў прэтэндуюць Беларусь, Польшча, Украіна і Літва. Аднак вядома, што вельмі падобная ежа існавала ў Італіі стагодздзі таму. Верагодна зразы былі прывезены ў ВКЛ ў Заходняй Еўропы міланскай прынцэсай Бонай Сфорцай.

Першы афіцыйны рэцэпт зразаў датуецца 1783 годам.


Вонкавыя спасылкі