Блакітны ара: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
Жыве ў некранутых трапічных лясах, аддаючы перавагу прыбярэжным раёнам рэк. Селіцца таксама ў горных далінах да субальпійскіх лугоў. Вельмі прывязаны да месцаў свайго пражывання. Карміцца ​​вылятае рана на досвітку ў месцы, на адлегласці ад гнязда да 25 км, і вяртаецца пасля заходу. Вядзе парны або адзіночны лад жыцця, зграй не ўтварае. Трымаецца ў кронах высокіх дрэў.
 
== Размнажэнне ==
Шлюбны перыяд са снежня па сакавік. Гняздуе вельмі высока ў дуплах дрэў, часцей за ўсё пальмаў, будуе гнёзды на галінках. Далёка ад гнездзішчаў, як правіла, не лётае. У кладцы 2-3 яйкі, але бывае і да 5. Насіжвае [[самка]] на працягу 24-30 дзён. Маладыя птушкі пакідаюць гняздо ва ўзросце каля 3 месяцаў, але бацькі апякуюць іх яшчэ 2-3 месяцы, пасля чаго тыя пераходзяць да самастойнага жыцця. Па афарбоўцы маладыя птушкі амаль не адрозніваюцца ад дарослых, але маюць больш светлую дзюбу і шэра-карычневы колер радужкі.
 
== Утрыманне ў няволі ==
Маладыя асобіны вельмі добра прыручаюцца. З даўніх часоў іх прыручалі карэнныя жыхары, у якіх ён быў любімай птушкай. У Еўропе вядомыя з XVII стагоддзя. Здольныя вымаўляць некалькі дзясяткаў слоў. Хоць і папулярныя як хатнія жывёлы з-за прыгажосці і магчымасці пераймаць чалавечую гаворку, цяжкія ва ўтрыманні і патрабуюць вялікай увагі, у адрозненне ад традыцыйных улюбёнцаў - сабак і катоў. Вельмі інтэлектуальная птушка.
Мае моцны крыклівым голас, чым стварае нязручнасці для суседзяў. Пастаянна грызе розныя прадметы, перакусвае нават сталёвы дрот.
Сілкуюцца разнастайнай расліннай ежай: арэхі, семечкі, трава, садавіна і гародніна (у тым ліку і сушаныя), зеляніна і г. д.
Некаторыя харчовыя прадукты (вішнёвыя костачкі, [[авакада]], [[шакалад]] і [[кава]]) атрутныя для птушкі.
{{зноскі}}