Збіральніцтва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +кат.
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Пераважна вясной і ў пачатку лета, калі буяла маладая флора, шырока ўжывалі ў ежу лугавыя [[шчаўе]] і [[цыбуля|цыбулю]], [[хрэн]], [[крапіва|крапіву]], [[лебяда|лебяду]], [[кісліца|кісліцу]], [[аер]], кветкі [[ліпа|ліпы]] і інш. Лісце шчаўя, крапівы, лебяды збіралі да іх цвіцення, складвалі ў фаскі і макітры, перасыпалі па слаях [[соль|соллю]], дадавалі [[кмен|кмену]] і інш. духмяных эёлак, квасілі ў запас. 3 іх гатавалі пасля розныя вадкія стравы (варывы). Шчаўе, кісліцу, цыбулю лугавую, маладыя пабегі аеру і інш. ўжывалі таксама «жывымі» без усялякай апрацоўкі. Аер, лісты [[клён|клёна]] і [[дуб|дуба]] выкарыстоўвалі пры выпечцы [[хлеб|хлеба]]. 3 [[іван-чай|іван-чаю]] (скрыпеню), [[чабор|чабору]], [[мацярдушка|мацярдушкі]], [[зверабой|зверабою]], кветак і маладых пабегаў ліпы гатавалі адвары. Мноства лекавых раслін сушылі на зіму. У якасці лекаў выкарыстоўвалі адвары з галінак маліны, парэчкі, [[вішня|вішні]], кары дуба, [[крушына|крушыны]], каліны.
 
У [[Палессе|Палессі]] і [[Паазер'е|Паазер'і]] яшчэ ў [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзіст.]] сустракаўся своеасаблівы промысел — збор яек дзікіх птушак. Вясною ў нядзелю і па святах маладыя хлопцы гуртамі адпраўляліся ў [[Пінскія балоты]] збіраць яйкі дзікіх качак і гусей і «прыносілі іх столькі, колькі у стане данесці кожны. Тады ва усей вёсцы наладжвалася сапраўднае свята: у кожнай хаце дармавая яечня». Збіральніцтва займала прыкметнае месца ў народным жыцці і на працягу многіх стагоддзяў рэгулявалася звычаёвым правам. Паводле [[Статут ВКЛ, 1588|Статуту Вялікага княства Літоўскага (1588)]], сяляне захоўвалі права «ўступу» у дзяржаўныя і панскія лясы дзеля збору грыбоў, ягад, мёду дзікіх пчол і інш. Пазней яны паступова страчвалі такое права і павінны былі плаціць за яго чынш ці адрабляць на карысць землеўладальніка некалькі дзён у годзе.
 
Збіральніцтва — адзін з нямногіх старажытных промыслаў, які захаваў ва ўмовах урбанізацыі і прамысловай рэвалюцыі сваю архаічную форму і індывідуальны характар ручной працы. У наш час збіральніцтва часцей мае форму аматарскага занятку, актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды.