Розніца паміж версіямі «Мануіл I Камнін»

27 байтаў выдалена ,  9 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
[[Выява:Manuel I Comnenus.jpg|thumb|right]]
{{вызнч|1='''Мануіл I}} {{вызн|1=Камнін}}КАМНІН''' (~[[1123]], [[Канстанцінопаль]] — [[24 верасня]] [[1180]], Канстанцінопаль), імператар візантыйскі (з [[5.4]].[[1143]]), малодшы сын імператара [[Іаан II Камнін|Іаана II]] і венгерскай прынцэсы.
 
Абапіраўся на дынастыю [[Дынастыя Камнінаў|Камнінаў]], а таксама на правінцыйных дробных і сярэдніх землеўласнікаў і правінцыйныя [[горад|гарады]]. Садзейнічаў умацаванню феадальнага землеўладання: паводле пастаноў [[1158]] і [[1170]] гадоў, зямлю мелі права набываць толькі члены сінкліта і стратыёты. Прыцягваў да службы іншаземных, у тым ліку турэцкіх, воінаў. У [[1158]] забараніў цэрквам і манастырам пашыраць свае ўладанні. Вызваліў імперыю ад засілля венецыянскага купецтва, правёўшы масавыя арышты венецыянскіх купцоў у сакавіку [[1171]]; уступіў у саюз, накіраваны супраць [[Венецыя|Венецыі]], з [[Генуя]]й ([[1169]]) і [[Піза]]й ([[1170]]).
 
Мануіл I беспаспяхова спрабаваў аднавіць візантыйскае панаванне ў [[італіяІталія|Італіі]] і [[Егіпет|Егіпце]]. Падтрымліваў [[Юрый Даўгарукі|Юрыя Даўгарукага]] ў барацьбе за кіеўскі сталец. Вёў паспяховыя войны, якія прывялі да прызнання [[Венгрыя]]й (1164) і [[Сербія]]й (1172) сябе васаламі Візантыі. Пацярпеў паразу ад сельджукаў пры [[Мірыакефалон]]е (17.9.[[1176]]) у [[Малая Азія|Малой Азіі]], вымушаны быў саступіць ім крэпасці [[Дарылей]] і [[Сублей]].
 
Вялікую цікаўнасць Мануіл I меў да прадказанняў будучыні, нават напісаў трактат у абарону астралогіі, любіў застоллі і забавы на заходні манер. Улюблёнымі забавамі пры яго двары былі рыцарскія турніры, паляванне і гульня ў пола.
 
У асабістым жыцці Мануіл I быў жанчыналюбам, але да сваёй першай жонкі Ірыны (Берты) быў абыякавы. Другім шлюбам пабраўся з Марыяй-Ксеніяй Антыёхійскай. Пры гэтым ён падтрымліваў інтымныя адносіны са сваёй пляменніцай Феадорай, якая нарадзіла ад яго сына, меў мноства раманаў з дамамі свайго двара.
 
 
{{ПА
|т=[[Імператары візантыйскія|імператар візантыйскі]]
|ч=[[1143]]–[[1180]]
|пм=[[Іаан II КомнінКамнін]]
|нм=[[Аляксей II КомнінКамнін]]
}}
{{Імператары Візантыі}}