Розніца паміж версіямі "Святаслаў Усяславіч"

др
др (→‎Удзел і жыццё: вікіфікацыя, афармленне)
 
== Візантыйскае сваяцтва? ==
Паводле гіпотэзы часоў беларускага Адраджэння (кан. 19 — пач. 20 ст.), жонкаю Святаслава была Сафія — дачка [[Канстанцін IХ Манамах|Канстанціна IХ Манамаха]]. Аднак, падобная дачка Канстанціна IХ невядомая крыніцам, а сам імператар памёр у 1055 годзе. Верагодна, вытокі гэтае гіпотэзы ў няўважлівым чытанні паведамлення [[В. М. Тацішчаў|В. М. Тацішчава]] пра тое, што [[Васілька Святаславіч]] унук Манамаха — Тацішчаў меў на ўвазе Уладзіміра Манамаха — самога праз маці ўнука Канстанціна IХ. Паведамленне Тацішчава таксама не пацверджана крыніцамі, але меркаванне, што Святаслаў быў у шлюбе з дачкой Уладзіміра Усеваладавіча «Манамаха» — Сафіяй, прымаецца многімі навукоўцамі з розных прычын і лічыцца верагодным. Як развіццё першай, існуе яшчэ адна гіпотэза, быццам жонкаю Святаслава была невядомай крыніцам дачка [[Іаан II КомнінКамнін|Іаана II КомнінаКамніна]]. Гэта тэарэтычна магчыма, дапусціўшы, што гэта быў ужо не першы шлюб Святаслава і адбыўся пасля 1130 году, калі 70-гадовым Святаслаў быў выгнанні ў Візантыі, а вядомыя дзеці Святаслава былі ад першага (першых) шлюбаў, што ў сваю чаргу супярэчыць паведамленню Тацішчава.<ref>Літопис Руський / Переклад і комент. Л. Махновець. — К., 1989. — 590 с. — С. 185.</ref>
 
== Радавод ==
11 804

праўкі