Вінчэнца дэ Рыкаці: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Vincenzo Riccati.jpeg|thumb|Вінчэнца дэ Рыкаці]]
'''Вінчэнца дэ Рыкаці''' (італ. Vincenzo de Riccati; [[11 студзеня]] [[1707]], Кастэльфранка-Венета - [[17 студзеня]] [[1775]], [[Трэвіза]]) — італьянскі матэматык, замежны ганаровы член Пецярбургскай АН з 17 студзеня 1760 года. Вядомы як стваральнік гіпербалічных функцый. Бацька Вінчэнца - [[Якопа Франчэска Рыкаці]] (у гонар якога названа раўнанне Рыкаці) - быў адным з буйных італьянскіх матэматыкаў таго часу.
 
Вінчэнца Рыкаці атрымаў у спадчыну інтарэсы бацькі ў вобласці дыферэнцыяльных раўнанняў, якія натуральна ўзнікалі пры рашэнні геаметрычных задач. Гэта прывяло яго да вывучэння канічных перасекаў ў дэкартавых каардынатах і да зацікаўленасці ў вывучэнні гіпербалы. Сучасная матэматыка разглядае гіпербалічныя функцыі, як пары экспаненцыяльнай функцыі, але Рыкаці даследаваў іх уласцівасці, выкарыстоўваючы толькі геаметрычныя ўласцівасці парабалы х ² - y ² = 1 або 2xy = 1. Ён выкарыстаў геаметрычныя метады, хоць ён быў знаёмы з працамі Эйлера, якія папярэднічалі выхаду кнігі Рыкаці.