Колін Маклорэн: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Colin maclaurin.jpg|thumb|250px|Колін Маклорэн]]
'''Колін Маклорэн''' (анг. {{lang-en|Colin Maclaurin}}; [[1698]], [[Шатландыя]] - [[1746]]) — выбітны англійскі матэматык. Рана асірацеўшы, ён быў узяты пад апеку сваім дзядзькам, які, як і бацька Маклорэна, жадаў, каб Колін прысвяціў сябе духоўнаму званню. У 1709 г. паступіў ва [[Універсітэт Глазга|ўніверсітэт горада Глазга]]. Тут у яго бліскучыя матэматычныя здольнасці развіліся, што ва ўзросце 15 гадоў ён ужо адкрыў некалькі тэарэм, якія і выклаў пасля ў адным са сваіх твораў. У 1717 г. заняў па конкурсе кафедру [[прафесар]]а матэматыкі ў Абердзіна, на якой і заставаўся на працягу 5 гадоў. Затым пасля 3-гадовага знаходжання ў Францыі зноў атрымаў ў 1726 г. дзякуючы ўплыву [[Ісаак Ньютан|Ньютана]] кафедру матэматыкі ў Эдынбургу. У 1745 годзе прыняў актыўны ўдзел у абароне Эдынбурга супраць прэтэндэнта, Карла-Эдуарда. У 1724 Маклорэн атрымаў ад Парыжскай акадэміі навук прэмію за працу па пытаннях падзення целаў, а ў 1740 г. тая ж акадэмія пастанавіла падзяліць прэмію за лепшае сачыненне пра прыліве і адліве паміж ім, [[Данііл Бернулі|Даніілам Бернулі]] і [[Леанард Эйлер|Эйлерам]]. Яго мемуары на гэтую тэму мелі назву «De causa physica fluxiis et refluxiis maris».
== Літаратура ==
* А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.548