Рэпрэсіі ў СССР: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
== Ацэнка маштабу рэпрэсій ==
Даследчык сталінскага перыяду гісторыі СССР А. В. Шубін спасылаючыся на звесткі КДБ СССР піша, што колькасць ахвяр сталінскага тэрору за 1930-1953 гг. склала крыху больш за 3,77 млн арыштаваных, з якіх 786098 чалавек былі растраляны, а астатнія накіраваны ў лагеры<ref>А. В. Шубин. Сталин И. В.//Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия (на компакт-диске), 2005 г.</ref>. Тэлеканал "Еўраньюс" 30 кастрычніка 2007 г. паведаміў, што, згодна інфармацыі праваабарончых арганізацый, у 1920-50-я гг. было асуджана 4 млн чал. па палітычным матывам, 800 тыс было асуджана на растрэл. 1,5 млн асуджаных былі рэабілітаваны (некаторыя пасмяротна) падчас хрушчоўскай "адлігі"<ref>Рэпартаж "Еўраньюс" аб святкаванні дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Расіі. 30 кастрычніка 2007 г.</ref>. Аднак гэта інфармацыя ня ўлічвае тых, хто рана памер пасля доўгатэрміновага турэмнага альбо лагернага зняволення ці перасялення ў мясцовасць з горшымі кліматам і ўмовамі жыцця, хто скончыў жыцце самагубствам па прычыне ціску і цкавання, хто быў тайна забіты агентамі спецслужб. Таксама гэтыя лічбы ня ўключаюць тых, хто быў арыштаваны і зняволены ці расстраляны ў выніку рэпрэсій у пост-сталінскі перыяд гісторыі СССР. Да таго ж цяжка вызначыць адназначна хто быў ахвярай палітычных рэпрэсій, а хто - пакараным злачынцам. Таму падлічыць дакладную колькасць ахвяр рэпрэсій практычна ня ўяўляецца магчымым.
|