Каракі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56:
 
==Традыцыйная культура==
Каракі, што жылі на ўзбярэжжы, здаўна займаліся паляваннем на [[ластаногія|ластаногіх]] марскіх звяроў і [[Кітападобныя|кітоў]], ловам [[Ласасёвыя|ласасёвых]] рыб, у меньшай ступені пушной здабычай футра. Для лову рыбы выкарыстоўвалі завалы, сеткі, вуды і гаплікі на доўгім рамяні, якія нагадвалі гарпун. Для перамяшчэння па вадзе ладзілі чаўны і байдары. Рыбалоўства дапаўнялася паляваннем на птушак і капытных, збіральніцтвам дзікарослых ягад і карэнняў.
 
Аселыя каракі жылі ў паўземлянкавых збудаваннях, даўжынёй да 15 метраў, шырынёй да 12 метраў і вышынёй да 7 метраў. Ад квадратнай рамы, якая злучала чатыры цэнтральных слупа і ўтварала верхні ўваход і дымавую адтуліну, да верхніх папярочных бэлек ішоў дах з 8 пахіламі. Тынкаваныя травой або мохам сцены і дах засыпалі зверху зямлёй.