Дамінік Ходзька: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дамінік Цэзары ХОДЗЬКА''' (1800, б. маёнтак Яварова Віленскага пав. — 1863) — беларускі фалькл...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дамінік Цэзары ХОДЗЬКА''' (каля 1800, б. маёнтак Яварова Віленскага пав. — 1863) — беларускі фалькларыст, этнограф, літаратар.
 
Вучыўся ў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]]. Член [[таварыства філарэтаў]]. Зблізіўся з [[Я. Чачот]]ам, [[Тамаш Зан, паэт|Т. Занам]]. Член Віленскай археалагічнай камісіі. Настаўнічаў у [[Вільня|Вільні]], на Случчыне. Апублікаваў успаміны і нататкі пра жыццё і дзейнасць К. Брадзінскага (1845), Я. Ходзьку (1858), Л. Бароўскага, [[Юзаф Крашэўскі|Ю. Крашэўскага]] і інш., урывак са «Збору некаторых успамінаў... да гісторыі Віленскага ўніверсітэта. I. Віленская акадэмія ў часы езуітаў» (1862). Збіраў і апрацоўваў беларускую вусную народную творчасць. Аўтар працы пра рэкі Беларусі і Літвы (рукапіс перадаў Віленскай археалагічнай камісіі). Супрацоўнічаў з [[А. Кіркор]]ам, [[Я. Тышкевіч]]ам, [[К. Тышкевіч]]ам. Распрацаваў біяграфію [[Зарыян Даленга-Хадакоўскі|З. Даленгі-Хадакоўскага]] і надрукаваў яе ў польскай энцыклапедыі Я. Глюксберга, потым у часопісе [[Athenaeum (1841)|«Athenaeum»]] («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) і «Тека Wilenska» («Віленскі зборнік», 1857, № 2).