Марка Хук: Розніца паміж версіямі

нямецкі баксёр
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Марка Хук''' (ням.: Marco Huck), імя пры нараджэнні '''Муамер Хукич''' (харв. Muamer Hukić, серб. Муамер Х...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:54, 27 лютага 2012

Марка Хук (ням.: Marco Huck), імя пры нараджэнні Муамер Хукич (харв. Muamer Hukić, серб. Муамер Хукић); нар. 11 лістапада 1984 года, Угаа, абшчына Сеніца, Югаславія) — нямецкі баксёр баснійскага паходжання, які выступае ў першай цяжкай вагавой катэгорыі (англ. Cruiserweight).

Біяграфія

Марка Хук, выхадзец з сям'і баснійцаў, да сямі гадоў жыў у абшчыне Нові-Пазар, вобласць Рашка, Сербія. У 1993 годзе ён пераехаў са сваёй сям'ёй з Югаславіі ў Германію, дзе жыў у горадзе Білефельд у сацыяльным каардынацыйным цэнтры. Марка вырас у беднай сям'і. У яго ёсць старэйшая сястра і дзве малодшых. У жніўні 2009 года атрымаў нямецкае грамадзянства.


Кікбоксінг

Хук да бокса зрабіў кар'еру ў кікбоксінгу і трэніраваўся з Ульфам Шмітам ў палацы спорту горада Білефельд. Ва ўзросце 16 гадоў ён стаў чэмпіёнам Еўропы па кікбоксінгу, а ў 18 гадоў - самым маладым чэмпіёнам свету па кікбоксінгу сярод нямецкіх каманд.