Лукрэцый: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Лукрэцый''', '''Ціт Лукрэцый Кар''' ({{lang-la|Titus Lucretius Carus}}; ~95 да н.э. — 55 да н.э.) — рымскі паэт і філосаф, паслядоўнік [[Эпікур]]а.
 
Пра жыццё Лукрэцыя вядома толькі ад св. Ераніма, які, верагодна цытуючы [[Святоній|Святонія]], пісаў: «''Апоены любоўным зеллем, Лукрэцый пазбавіўся розуму, у прагалы прасвятлення ён напісаў некалькі кніг, пазней выдадзеных [[Цыцэрон]]ам, і пазбавіў сябе жыцця''». Цыцэрон, у лісце брату Квінту, да лютага 54 да н.э., згадвае паэму Лукрэцыя «Пра прыроду» і прызнае ў ёй «шматлікія пробліскі генія, а таксама і немалое майстэрства». Антычныя каментатары прызнавалі ўплыў Лукрэцыя на [[ВяргілійВергілій|ВяргіліяВергілія]]. Пазнейшыя паэты антычнасці, напр. [[Авідзій]] (43 да н.э. — 17) і [[Стацый]] (~ок. 45 — 96), выказвалі захапленне Лукрэцыям, праўда за паэтычны ўзор бралі Вергілія.
 
Лукрэцый з'яўляецца адным з заснавальнікаў лацінскага вершаскладання, ён пераняў і развіў лацінскі гекзаметр эпічнага паэта [[Эній|Энія]] (239—169 да н.э.), запазычаў у яго некаторыя архаічныя звароты мовы і традыцыйную фразеалогію гераічнай паэзіі. Лексіку і тэхніку Лукрэцый збольшага пераняў са «З'яў» [[Арат]]а (у перакладзе Цыцэрона). Магчыма, былі і іншыя ўзоры пра якія даследнікам творчасці Лукрэцыя нічога не вядома. Гісторыя вар'яцтва і самагубства Лукрэцыя пакладзеная ў аснову паэмы [[Альфрэд Тэнісан|А. Тэнісана]] «Лукрэцый» (''Lucretius'', 1868).