Эрнэст Рэзерфорд: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
Радок 1:
[[Image:Ernest Rutherford.jpg|thumb|Эрнэст Рэзерфорд]]
'''Эрнэст Рэзерфорд''' (анг. Ernest Rutherford; [[30 жніўня]] [[1871]] года, Спрынг Грув, каля г. Нельсан, [[Новая Зеландыя]] - [[19 кастрычніка]] [[1937]], [[Горад Кембрыдж|Кембрыдж]]) — брытанскі фізік новазеландскага паходжання.
 
Вядомы як «бацька» ядзернай фізікі, стварыў планетарную мадэль атама. Лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па хіміі|Нобелеўскай прэміі па хіміі]] 1908 году.
 
Скончыў Новазеландскі ўніверсітэт (1894). 3 1895 у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], з 1898 у [[Канада|Канадзе]]. 3 1907 прафесар Манчэстэрскага ўніверсітэта, з 1919 — [[Кембрыджскі ўніверсітэт|Кембрыджскага ўніверсітэта]] і дырэктар Кавендышскай лабараторыі.
 
Навуковыя працы па [[радыеактыўнасць|радыеактыўнасці]], атамнай і ядзернай фізіцы. Адкрыў альфа- і бэта-прамяні (1899) і ўстанавіў іх прыроду. Стварыў разам з [[Ф. Содзі]] тэорыю радыеактыўнасці (1903). Устанавіў закон рассеяння альфа-часціц атамамі розных хімічных элементаў (1911; гл. [[формула Рэзерфарда]]), на аснове чаго прапанаваў планетарную мадэль атама (мадэль атама Рэзерфарда). Здзейсніў першую штучную ядзерную рэакцыю па ператварэнні [[азот]]у ў [[кісларод]] (1919), прадказаў існаванне [[нейтрон]]а і дэйтрона (1920). Пацвердзіў справядлівасць закону ўзаемасувязі масы і энергіі ў ядзерных рэакцыях (1933). Правёў рэакцыю сінтэзу дэйтронаў з утварэннем [[трытый|трытыю]] (1934).
 
Яго імем названы хімічны элемент [[рэзерфордый]].
 
{{Прэзідэнты Каралеўскага таварыства 1900-х}}