Карліс Улманіс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
Радок 1:
[[Image:Karlis Ulmanis 1934.jpg|thumb|Карліс Улманіс]]
'''Карліс Улманіс''' (латыш. Kārlis Augusts Vilhelms Ulmanis; [[23 жніўня]] ([[4 верасня]]) [[1877]] — [[20 верасня]] [[1942]]) — [[Латвія|латвійскі]] палітычны і дзяржаўны дзеяч. [[Прэзідэнт]] Латвіі ў 1934—1940 гадах.
 
Вучыўся ў Лейпцыгскім сельскагаспадарчым інстытуце ([[Германія]]) і ўніверсітэце Небраскі ([[ЗША]]); аграном. У 1913 вярнуўся ў Латвію. У 1917 намеснік камісара Часовага ўрада Ліфляндскай губерні. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў партыі Латвійскі сялянскі саюз (красавік 1917). У лістападзе 1918 — чэрвені 1921 старшыня Часовага ўрада Латвіі. Прэм'ер-міністр (у 1925—26, 1931, сакавік 1934 — чэрвень 1940) і міністр (у 1926, 1931, 1934—36) замежных спраў Латвіі. У маі 1934 ажыццявіў дзяржаўны пераварот і стаў дыкгатарам, з красавіка 1936 прэзідэнт Латвіі. Падазрона ставіўся да нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў Латвіі. У ліпені 1940 ва ўмовах далучэння Латвіі да [[СССР]] адхілены ад улады, дэпарціраваны. Памёр у турме г. [[Краснаводск]] ([[Туркменістан]]).
 
== Літаратура ==
* Ульманіс // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.
{{Прэзідэнты Латвіі}}