Розніца паміж версіямі "Вока"

4 891 байт дададзены ,  9 гадоў таму
+
др
(+)
{{Main|Зрокавая сістэма}}
[[Выява:Menschliches auge.jpg|thumb|250px|Вока чалавека (правае)]]
[[Выява:Human eye1.jpg|thumb|250px|Фатаграфія вочнага дна]]
'''Вока''' — сенсарны [[орган]] жывёлін і [[чалавек]]а, які валодае здольнасцю ўспрымаць [[электрамагнітнае выпраменьванне]] ў светлавым дыяпазоне даўжыні хваляў і які забяспечвае функцыю [[зрок]]у.
 
== Будова і функцыі ==
Галоўная частка вока — вочны яблык размешчаны ў паглыбленні чэрапа — вачніцы, ад сценак якой да яго паверхні падыходзяць вокарухальныя мышцы. Ззаду і збоку вока абаронена ад знешніх уздзеянняў касцявымі сценкамі вачніцы, а спераду — павекамі і вейкамі. Ва ўнутраным вугле вока знаходзіцца [[слёзная залоза]]. Слёзы ўвільгатняюць і дэзінфіцыруюць вочы.
 
[[Выява:Human eye1.jpg|thumb|250px|Фатаграфія вочнага дна]]
Вочны яблык складаецца з трох абалонак: вонкавай, сярэдняй і ўнутранай. Вонкавая абалонка — склера — непразрыстая. Гэта шчыльнае ўтварэнне белага колеру. Спераду склера пераходзіць у празрыстую рагавіцу, у якой адбываецца найбольш моцнае праламленне светлавых прамянёў. Сярэдняя, сасудзістая, абалонка складаецца з вейкавага цела, радужкі і ўласна сасудзістай абалонкі. Апошняя змяшчае вялікую колькасць крывяносных сасудаў, якія забяспечваюць жыўленне вочнага яблыка. Пярэдні аддзел сасудзістай абалонкі — радужка, мае форму дыска з адтулінай пасярэдзіне — зрэнкай. У залежнасці ад утрымання ў ёй меланіну колер радужкі вагаецца ад блакітнага да амаль чорнага.
 
За зрэнкай размяшчаецца хрусталік — празрыстае, эластычнае ўтварэнне, якое мае форму дваякавыпуклай лінзы. Поласць вока ззаду хрусталіка запоўнена празрыстай жэлепадобнай масай — шклопадобным целам. Унутраная абалонка вока — сятчатка — змяшчае святлоадчувальныя клеткі — фотарэцэптары, названыя з-за іх формы колбачкамі і палачкамі. У сятчатцы налічваецца прыкладна 125 млн. палачак і 6 млн колбачак. Пад уплывам святла ў фотарэцэптарах змяняецца абмен рэчываў і ўзнікае ўзбуджэнне, якое распаўсюджваецца па зрокавым нерве ў кару вялікіх паўшар'яў галаўнога мозга. Палачкі ўзбуджаюцца хутка нават слабым святлом, але не могуць успрымаць колер. Колбачкі ўзбуджаюцца больш павольна і толькі яркім святлом. Яны ўспрымаюць колер, форму і дэталі прадметаў. Большасць колбачак размешчана ў цэнтральнай частцы сятчаткі — жоўтай пляме. Яна з'яўляецца месцам найлепшага бачання. Збоку ад жоўтай плямы знаходзіцца ўчастак без святлоадчувальных рэцэптараў. Гэта месца выхаду зрокавага нерва — сляпая пляма. Па меры аддалення ад жоўтай плямы колькасць колбачак памяншаецца, а колькасць палачак узрастае.
 
Здольнасць адрозніваць колеры тлумачыцца трохкампанентнай тэорыяй, згодна з якой у сятчатцы вока чалавека ёсць тры тыпы колбачак (кожны з якіх змяшчае адзін з пігментаў — ёдапсін, хларалаб, эрытлаб), якія ўспрымаюць выпраменьванне з пэўнай даўжынёй хвалі. Першы тып валодае максімумам узбуджэння ў сіне-фіялетавай, другі — у чырвона-аранжавай, трэці — у жоўта-зялёнай вобласці спектра святла. Пры змешванні трох колераў (зялёнага, чырвонага і сіняга) у воку падыспытнага ў розных камбінацыях можна атрымаць усе астатнія колеры, у тым ліку і белы.
 
== Гл. таксама ==