Гексозы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Гексозы
(Няма розніцы)

Версія ад 20:06, 28 лютага 2012

Гексо́зы — агульная хімічная назва класа шасцівугляродных монасцукрыдаў, гэта значыць, монацукрыдаў, агульнай формулай якіх з'яўляецца C6(H2O)6, або C6H12O6. Тыповымі прыкладамі гексозаў з'яўляюцца D-глюкоза, D-маноза, D-фруктоза, сарбітол, D-глюказамін.

Яны маюць або альдэгідную функцыянальную групу ў пазіцыі 1 (альдагексозы), або кетонавую функцыянальную групу ў пазіцыі 2 (кетагексозы).

Альдагексозы

Альдагексозы маюць чатыры хіральныя цэнтры і, такім чынам, 16 магчымых стэрэаізамераў. З іх толькі 3 трапляюцца ў прыродзе — D-глюкоза, D-галактоза і D-маноза.

Спіс усіх D-альдагексозаў

   CH=O            CH=O            CH=O             CH=O
   |               |               |                |
  HC-OH         HO-CH             HC-OH          HO-CH
   |               |               |                |
  HC-OH           HC-OH         HO-CH            HO-CH
   |               |               |                |
  HC-OH           HC-OH           HC-OH            HC-OH
   |               |               |                |
  HC-OH           HC-OH           HC-OH            HC-OH
   |               |               |                |
   CH2-OH          CH2-OH          CH2-OH           CH2-OH
 D-алоза        D-альтроза       D-глюкоза        D-маноза
   CH=O            CH=O            CH=O             CH=O
   |               |               |                |
  HC-OH         HO-CH             HC-OH          HO-CH
   |               |               |                |
  HC-OH           HC-OH         HO-CH            HO-CH
   |               |               |                |
HO-CH           HO-CH           HO-CH            HO-CH
   |               |               |                |
  HC-OH           HC-OH           HC-OH            HC-OH
   |               |               |                |
   CH2-OH          CH2-OH          CH2-OH           CH2-OH
 D-гулоза        D-ідоза         D-галактоза      D-талоза

Кетагексозы

Кетагексозы маюць 3 хіральныя цэнтры і, такім чынам, 8 магчымых стэрэаізамераў. З іх у прыродзе трапляюцца толькі 4 D-ізамеры — D-фруктоза, D-псікоза, D-сарбоза і D-тагатоза.

Спіс усіх D-кетагексозаў

   CH2OH           CH2OH           CH2OH           CH2OH
   |               |               |               |
   C=O             C=O             C=O             C=O
   |               |               |               |
HO-CH             HC-OH           HC-OH         HO-CH
   |               |               |               |
  HC-OH         HO-CH             HC-OH         HO-CH
   |               |               |               |
  HC-OH           HC-OH           HC-OH           HC-OH
   |               |               |               |
   CH2OH           CH2OH           CH2OH           CH2OH
 D-фруктоза      D-сарбоза       D-псікоза       D-тагатоза

Толькі натуральныя гексозы могуць ферментавацца дражджамі.