Палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх (Каштанаўка): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dolyn (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Славутасць |Тып = |Назва = Палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх |Ар...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:36, 28 лютага 2012

Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Дзяко́нскіх — рэшткі сядзібна-палацавага комплексу ў вёсцы Каштанаўка Пружанскага раёну Брэсцскай вобласці. Знаходзіцца за 7 км ад Пружанаў і за 73 км ад Брэста. Агульная плошча забудовы складае 989 м². Ахоўваецца дзяржавай.

Славутасць
Палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх
52°30′13″ пн. ш. 24°26′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
вёска Каштанаўка (Пружанскі раён)
Заснавальнік Міхаіл Булгарын
Будаўніцтва першая палова
Будынкі
Шаблон:Славутасьць/Будынкі
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан сядзіба паўразбураная
парк запушчаны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінуўшчына

Пабудову сядзібы на ўскрайку старадаўняй вёскі Чахец распачаў у першай палове XIX стагоддзя пружанскі павятовы суддзя Міхаіл Булгарын. Тут налічвалася сялянскіх душ 821 мужчынскага полу і 825 жаночага; акрамя аднапавярховага жылога дому, у Чахцы былі бібліятэка, флігель, дом аканома, пральня, кухня, лядоўня, свіраны для зерня і гародніны, паравая вінакурня, саладоўня, старожка, аранжарэя, гумно, жывёльны двор, аўчарня, стайня з карэтняй, валоўнік, свінарнік, хлявы, 2 ветраныя млыны і 2 конныя, карчма з гасціным дваром.

Наступнымі ўласнікі былі Керназіцкія, ад якіх Чахец у якасці пасагу пры шлюбе Марыі Керназіцкай перайшоў да Альбіна Дзяконскага. Пры ім змяніўся знешні выгляд сядзібнага дому: да яго было прыбудаванае двухпавярховае бакавое крыло. Будынак быў аднапавярховы, прастакутны ў пляне, цагляны на высокім падмурку, даўжынёй 36 м. Па кутох упрыгожаны пілястрамі і канялюрамі, пад вокнамі па ўсім пэрымэтры былі прарэзаныя круглыя вакенцы для вэнтыляцыі. З боку параднага фасаду вылучаўся невялікі ганак, з паркавага — вялікая вэранда, абвітая вінаградам, і лесвіца. Унутраная пляніроўка пакояў анфіладная, дзверы разныя, падлога паркетная (на вэрандзе кафляная з арнамэнтамі і вэнзэлямі), стаяла старадаўняя мэбля, кафляныя печы-галяндкі.

Альбін Дзяконскі ўпарадкаваў стары лес ля палацу, перарабіўшы яго на пэйзажны парк. Тут была праведзеная мэліярацыя, выкапаныя каналы, усталяваныя шлюзы, пашыраныя сажалкі. Плошча парку складала 10 га. У паўднёва-заходняй частцы былі вялікія насаджэнні лістоўніцы польскай, уздоўж дарожак раслі бэз і чаромха.

Ад Альбіна сядзіба дасталася ягонаму сыну Мар’яну і ягонай жонцы Яніне з Корсакаў. У 1890 року ўладальніцай была Марыя Дзяконская.

Апошнімі ўладарамі былі Януш Дзяконскі (сын Мар’яна) і Марыя Орда. Узімку ў іхнім палацы ладзіліся балі, на святы запрашаліся цыганы. У маёнтку быў нават тэлефон — рэдкая рэч для тых часоў. З прыходам Саветаў Януш быў рэпрэсаваны, і пасля 1940 ягоны лёс невядомы. Ягоную жонку бальшавікі прымусілі капаць бульбу, а ў ейным доме пасяліліся вайскоўцы[1]. Праз пэўны час Марыя з дачкой Янінай выехала ў Варшаву, а па вайне — у Аргентыну.

Апісанне

Большая частка каштоўнасцяў палацу — мастацкія палотны, старадаўняя мэбля, срэбныя вырабы, кнігі — былі страчаныя пад час войнаў. За савецкім часам у сядзібе размяшчалася крама, кантора мясцовай гаспадаркі. Ад 1996 року палац закінуты, цяпер у паўразбураным стане. З гаспадарчых пабудоваў застаўся будынак вінакурнага заводу.

Парк

У аснову кампазыцыі пэйзажнае часткі пакладзены прынцып дальняе пэрспэктывы. Ейны пярэдні плян складаў паркавы партэр, сярэдні — выцягнутая ўздоўж восі вялікая адкрытая паляна. Вось пэрспэктывы завяршалася воднай сыстэмай з двух сажалак, пратокай з масткамі, вялікім пагоркам.

У вялікім масіве дрэваў з паўднёва-заходняга боку засталіся асобныя экзэмпляры рэдкіх відаў дрэваў: амэрыканскі вяз, лістоўніца, веймутавая сасна, бук, граб, чорная вольха, клён, дуб і інш. Многія дрэвы маюць узрост каля 200 рокаў. Гэта адзіны помнік у Беларусі, дзе захаваліся лістоўніцы польскія (вышыня — больш за 30 м). Найстарэйшае дрэва парку — дуб чарэшчаты са ствалом дыямэтрам 146 см. Ясені вышынёй да 35 м і дыямэтрам ствалу 102 см; букі дыямэтрам ствалоў 66—98 см; вяз амэрыканскі вышынёй больш за 20 м і дыямэтрам ствалу 90 см. Непадалёк ад палацу захаваўся валун, аформлены ў выглядзе фатэля.

За савецкім часам парк таксама моцна пацярпеў. У выніку безгаспадарчых адносінаў парк зарос і здзічэў, паступова выкарчоўваецца і засаджваецца агародамі, каналы ды сажалкі абмялелі.

Сучасны стан

Нядаўна аддзел культуры Пружанскага раённага выканаўчага камітэту перадаў аб’ект у бязвыплатнае выкарыстанне мясцоваму бізнэсоўцы Івану Мартынюку, які займаецца аднаўленнем сядзібы[2].

Крыніцы і заўвагі

Зноскі

  1. Яўхім Рупайла. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХIХ — ХХ стст. // Газета для вас. — 13 жніўня 2009. — № 711.
  2. Валянціна Казловіч.. Пружанский эксклюзив (руск.). Беларусь сегодня (18 верасня 2007). Праверана 28 снежня 2011.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі