Негідальцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
 
==Традыцыйная культура==
Асноўныя гаспадарчыя заняткі - лоў рыбы і паляванне. Рыбу лавілі заездкамі, мехападобнымі і чатырохкутнымі сеткамі, вудамі, астрогамі. Кожная сям'я рабіла запасы вяленай рыбы, з рыбнай скуры шылі вопратку і абутак. Палявалі на футравых і капытных звяроў з дапамогай [[Сабака свойскі|сабак]], лукаў, самастрэлаў, ставілі пасткі і капканы. Ласёў прыманьвалі гукамі доўгіх драўляных труб. Паляўнічыя пакідалі родныя мясціны на месяцы, дабіраліся да [[Ахоцкае мора|Ахоцкага мора]] і [[Востраў Сахалін|Сахаліна]]. ДабытаеЗдабытае футра збывалі кітайскім, а пазней рускім гандлярам. Увосень некаторыя негідальцы ішлі да [[Ахоцкае мора|Ахоцкага]] берага для палявання на [[ластаногія|ластаногіх]]. "Верхаўскія" трымалі [[Паўночны алень|аленяў]]. "Нізаўскія" карысталіся ездавымі [[Сабака свойскі|сабакамі]]. З футра аленяў і сабак шылі зімовую вопратку. Для перамяшчэння на доўгія дыстанцыі ўжывалі нарты, лыжы, дашчаныя пласкадонныя лодкі. Збіральніцтвам займаліся жанчыны. Ягады нароўні з пакупнымі крупамі і гароднінай елі ў салатах ці з рыбным жырам. З кан. XIX ст. запазычылі ў [[Рускія|рускіх]] перасяленцаў агародніцтва.
 
"Нізаўскія" негідальцы будавалі каркасныя бервяныя жытлы, дахі мелі два пахілы. У іх адначасова магло жыць дзве-тры [[сям'я|сям'і]]. Памяшканне абагравалася некалькімі агменямі. Звычайна іх ставілі ля гліняных нар, прычым коміны ўсталёўваліся пад ляжанкай. "Верхаўскія" аддавалі перавагу паўзямлянкам з нізкім зрубам. Унутры ладзілі вогнішча. Увесну негідальцы пакідалі зімовыя паселішчы і раз'язджаліся на лоў рыбы на малых рэках, дзе жылі малымі [[сям'я|сем'ямі]] ў каркасных буданах, крытых галлём, сенам і бяростай.