Аб’яднаная грамадзянская партыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: арлямэ → арламе (3) using AWB (7893)
др арфаграфія, typos fixed: апазыцыйнай → апазіцыйнай (3), мэнэджмента → менеджмента, Павал → Павел using AWB (7794)
Радок 18:
{{вызнч|1=Аб'яднаная грамадзянская партыя}} {{вызн2|1=(АГП)}} — палітычная партыя ў [[Беларусь|Беларусі]].
 
АГП была створаная ў [[1995]] годзе ў выніку аб'яднання двух партыяў — Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.) і Аб'яднанай дэмакратычнай (створаная ў 1990 г.). Старшыня партыі — [[Анатоль Лябедзька]], юрыст, Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Ганаровы старшыня АГП — прафесар [[Станислаў Багданкевіч]], доктар эканамічных навук, Старшыня парламенцкай фракцыі «Грамадзянскае дзеянне», да 1995 г. Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Намесьнікі Старшыні: Аляксандар Дабравольскі, юрыст, Старшыня падкамісыі Вярхоўнага Савета па СМІ, ПавалПавел Данэйка, эканаміст, дэпутат Вярхоўнага Савета, Старшыня Праўлення Інстытута прыватызацыі й мэнэджментаменеджмента, [[Яраслаў Раманчук]], эканамічны аналітык Аналітычнага цэнтра «Стратэгія», Васіль Шлындзікаў, Старшыня Камісыі Вярхоўнага Савета па эканамічнай палітыцы, Прэзідэнт Асацыяцыі судзейнічання эканамічнаму развіццю.
 
Партыя мае арганізацыі ва ўсіх вабласцях і ў 90 % раённых цэнтраў краіны. У парламенцкую фракцыю АГП «Грамадзянскае дзеянне» ўваходзяць 22 дэпутаты (ніводзін з іх не ўвайшоў у прызначаны ў 1996 г. прэзідэнтам «парламент»). Пад час давыбараў у Вярхоўны Савет, якія праводзіліся ў 1996 г. адначасова з рэфэрэндумам па 61 акрузе, 70 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур, а адзін (доктар эканамічных навук Ул. Тарасаў) перамог у першым туры. На выбарах у Мінскі гарадскі Савет у 1996 г. 77 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур. Аднак вынікі выбараў былі незаконна адмененыя прэзідэнтам з мэтаю ўсталявання асабістай дыктатуры.
 
АГП з'яўляецца апазыцыйнайапазіцыйнай партыяй і каардынуе сваю дзейнасць з іньшымі апазыцыйныміапазіцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сілаў. Усі асноўныя мэрапрыемствы праводзяцца дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) — «ценявы кабінет» апазыцыіапазіцыі. Большасць у НВК — прадстаўнікі АГП. Экспэрты адзначаюць інтэлектуальны патэнцыял і прафэсійны ўзровень НВК як значна вышэйшы за ўзровень цяперашняга ўрада. Большасць экспэртаў лічыць, што пасля змены рэжыма значная частка новага ўрада будзе складацца з прадстаўнікоў АГП, прычым менавіта яны ўзначаляць «эканамічны блок» урада. Гэта звязанае з тым, што сярод сяброў АГП вельмі шмат вядомых у краіне й за мяжою эканамістаў, юрыстаў, арганізатараў вытворчасці, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформаў і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленню Канцэпцыі й распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.
 
АГП — партыя ліберальна-кансэрватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасцямі якой з'яўляюцца свобода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй «Саюз Свабоды» (Польшча, лідар — Л.Бальцэровіч), Партыяй «Саюз Айчыны — Літоўскія Кансэрватары» (лідар — В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit («Саюз Айчыны», Эстонія, лідар — прэм'ер-міністар Эстоніі Март Лаар), Партыяй «Рэформы й Парадак» (Украіна, лідар — В.Пінзэнік), Саюзам правых сілаў (Расія, Б.Нямцоў, Я.Гайдар), Кансэрватыўнай партыяй Вялікай Брытаніі, Еўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб'ядноўвае правацэнтрысцкія партыі еўрапейскіх краінаў) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае з Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.