Розніца паміж версіямі "Лявон Заяц"

21 байт дададзены ,  8 гадоў таму
др
др (афармленне)
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Пецярбургскі ўніверсітэт]]. У 1914—1916 — кантралёр [[Віленскае акцызнае ўпраўленне|Віленскага акцызнага ўпраўлення]], у 1916—1917 — працаваў у [[Горад Мінск|Мінску]] ва [[Усерасійскі саюз земстваў і гарадоў|Усерасійскім земсаюзе]]. Член партыі беларускіх эсэраў. На [[Першы Усебеларускі з'езд|1-м Усебеларускім з'ездзе]] 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 у складзе Народнага сакратарыята БНР — дзяржаўны кантралёр. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 у Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. У [[1925]] вярнуўся ў Мінск. Да арышту працаваў кансультант-інспектарам бюджэтнага ўпраўлення наркамата фінансаў БССР. Падпаў пад «''чыстку апарату''», звольнены і арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]». Асуджаны 10.4.1931 як «''член контр­рэвалюцыйнай арганізацыі''» і за «антысавецкую агітацыю», сасланы на 5 гадоў ва Уфу. Паўторна арыштаваны НКУС 25.7.1935; памёр у зняволенні. Рэабілітаваны [[ВСВярхоўным судом БССР]] 10.6.1988.
 
Аўтар публіцыстычных артыкулаў і ўспамінаў пра дзеячаў беларускай культуры.