Розніца паміж версіямі "Кокнэсэ"

84 байты выдалена ,  12 гадоў таму
др
др
{{вызн2|1=Кукенойс}} ({{lang-sla|Куконос}}, {{lang-de|Kukenoіs, Kukenoys}}; [[11 стагоддзе|11]] – пач. [[13 стагоддзе|13 ст.]]) — горад [[Полацкае княства|Полацкага княства]], [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]], сталіца ўдзельнага [[Кукенойскае княства|Кукенойскага княства]], размяшчаўся на правым беразе [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] пры ўпадзенні ў яе рэчцы Какны (цяпер р. Персе), у 338 км ад [[Горад Полацк|Полацка]]. Назву, якая літаральна значыць ''мыс Какны'', горад атрымаў ад ракі. Упершыню згаданы ў [[Хроніка Лівоніі, Генрых Латвійскій|Хроніцы Лівоніі]] [[Генрых Латвійскі|Генрыха Латвійскага]] пад [[1205]] годам, належаў князю [[Вячка Кукенойскі|Вячку]]. У [[1207]] палова горада перададзеная Вячкам у валоданне рыжскага біскупа. У [[1208]] Вячка спаліў горад і пайшоў на [[Русь]].
 
Раскопкі [[1960-я|1960-х]] гг. засведчылі, што ў 11 – пач. 13 ст. горад меў мяшанае [[Крывічы|крывіцка]]—[[Латгалы|латгальскае]] насельніцтва. У горадзе знойдзены пячаткі [[Еўфрасіння Полацкая|Еўфрасінні Полацкай]] і яе бацькіпячатка [[Святаслаў Усяславіч|СвятаславаСвятаслава–Георгія Усяславіча]].
 
=== Какенгаўзен ===
У [[1209]] войскі біскупа занялі месца колішняга Вячкінага замка і пабудавалі новы каменны [[Готыка|гатычны]] замак {{вызн2|1=Какенгаўзен}}. Палова Какенгаўзен і колшняга Кукейноскага княства належала [[Сафія Кукенойская|Сафіі]] — дачке Вячкі, яго адзінай спадчынніцы. Другой паловай валодаў Ордэн, але ў 1238 перадаў яе ў уладанне рыскаму біскупу. У [[1269]] сваю палову перадала рыскаму арцыбіскупу і Сафія. Арцыбіскуп даў Какенгаўзен і колішняе Кукенойскае княства ў лен [[Ганс Тызенгаўз|Гансу Тызенгаўзу]]. У [[1277]] Какенгаўзену нададзены гарадскія правы, род [[Род Тызенгаўзаў|Тызенгаўзаў]] валодаў ім да [[1395]], калі горад быў вернуты ва ўладаньне рыжскага арцыбіскупа.