Ніўхі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 63:
==Традыцыйная культура==
[[File:V.M. Doroshevich-Sakhalin. Part II. Nivkh Yurt-1.png|thumb|Сям'я ніўхаў каля летняй хаціны, 1903]]
Асноўны гаспадарчы занятак - лоў рыбы з дапамогай сетак, невадаў, гаплікаў, астрог. Асабліва важнае значэнне меў летні промысел ласосевых, якіх вялілі і нарыхтоўвалі да наступнай пуціны. Рыбу ўжывалі таксама варанай, сырой, пячонай, замарожанай. З рыбных скур шылі вопратку, з вантробы вытаплівалі жыр. Паляванне на марскіх звяроў, у першую чаргу на [[Ластаногія|ластаногіх]], забяспечвала мясам і скурай, якая ішла на абутак, адзежу і рамяні. Ніўхі трымалі шмат [[Сабака свойскі|сабак]], у тым ліку на мяса. Збіралі ядомыя травы, карэнні, ракавіны і [[малюскі|малюскаў]]. З XIX ст. развіваецца агародніцтва. На далёкія дыстанцыі перамяшчаліся з дапамогай лыж, сабачых запрэжак, дашчаных лодак-пласкадонак, на р. Тым - лодак, выдзеўбаных у ствале таполі.
 
Паселішчы ніўхаў звычайна месціліся ля вусцяў нераставых рэк ці на марскім узбярэжжы і складаліся з 2 - 3 зімовых жытлаў - чатырохвугольных паўзямлянак са сферычным дахам. Уздоўж трох сценак рабілі абаграваемыя нары. Вялікі драўляны комін знаходзіўся звонку. Улетку ля месцаў промыслу будавалі летнія хаціны, сферычныя і з двумя пахіламі, на драўляных палях або пнях.