Чатахучы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Чатахучы''' (анг. Chattahoochee) — рака ў Злучаных Штатах Амерыкі. Выток - у [[штат Джорджыя...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:40, 1 сакавіка 2012

Чатахучы (анг. Chattahoochee) — рака ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Выток - у штаце Джорджыя з Блакітных гор, цячэ на паўднёвы захад, затым на поўдзень. Пачынаючы ад Вестпойнта, утварае мяжу штатаў Джорджыя і Алабама. На паўднёвым-захадзе Джорджыі, злучыўшыся з ракой Флінт, упадае ў раку Апалачыкола, якая ўпадае затым у Мексіканскі заліў. Даўжыня ракі - 880 км, суднаходная, пачынаючы ад Калумбуса.