Умоўныя рэфлексы: Розніца паміж версіямі

др
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (Rymchonak перанёс старонку Умоуныя рэфлексы у Умоўныя рэфлексы)
У выпадку прад'яўлення ўмоўнага, а пасля адразу безумоўнага раздражняльнікаў на ўзроўні кары вялікіх паўшар'яў узбуджаюцца адразу два нервовыя цэнтры. Мяркуюць, што дамінантны ачаг узбуджэння, які ўзнікае ў цэнтры безумоўнага рэфлексу, як магніт «прыцягвае» да сябе ўзбуджэнне з цэнтра ўмоўнага раздражняльніка. У выніку паміж імі ўзнікае функцыянальная часовая сувязь. Пасля шматразовых прад'яўленняў умоўнага і безумоўнага раздражняльнікаў яна робіцца настолькі трывалай, што потым нават адзін умоўны раздражняльнік, які дзейнічае ізалявана, здольны выклікаць узбуджэнне ў абодвух нервовых цэнтрах.
 
Каб выпрацаваць умоўны рэфлекс, трэба падмацоўваць умоўны раздражняльнік безумоўным, г. зн. такім, які выклікае безумоўны рэфлекс. Базай умоўнага рэфлексу з'ўляюццаяўляюцца [[нейрон]]ы кары і падкоркавых утварэнняў галоўнага мозга. Выяўлена магчымасць розных узроўняў замыкання рэфлекторнай сувязі (кара — кара, кара — падкорка, падкорка — падкорка) пры дамінуючай ролі кары.
 
Выпрацоўка ўмоўнага рэфлексу праходзіць паэтапна. Пачатковы этап характарызуецца тым, што рэфлекс узнікае не толькі ў адказ на прад'яўленне таго ўмоўнага раздражняльніка, на які ён выпрацоўваўся, але і іншых раздражняльнікаў, падобных да яго па фізічных параметрах. На наступным этапе, у працэсе замацавання ўмоўнага рэфлексу, рэакцыю ў адказ выклікае толькі той раздражняльнік, які выкарыстоўваўся ў якасці ўмоўнага.