Розніца паміж версіямі "Масква — трэці Рым"

др
афармленне, арфаграфія
др
др (афармленне, арфаграфія)
'''«Трэці Рым»''', '''«Масква  — трэці Рым»''': — [[ідэалагема]] ў палітычнай думцы [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]]  — [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
Азначае, на думку яе стваральнікаў і выкарыстальнікаўкарыстальнікаў, тое, што пасля падзення [[горад Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]] («другога Рыма») яго духоўная (праваслаўная) і палітычная спадчына перайшла да [[Маскоўская дзяржава|Масквы]] (потым да [[Расійская імперыя|Расіі]]), а горад Масква, пасля старажытнага Рыма і Канстанцінопаля, стаўся сусветным цэнтрам і асяродкам праваслаўнай («сапраўднай») рэлігійнасці.
 
== Значэнне і ацэнкі ==
Ідэя «Трэцяга Рыма» з'явілася і своеасаблівым асяродкам росту расійскай нацыянальнай самасвядомасці, якая тады толькі ўзнікала.
 
На думку Скрыннікава, замацаванне ідэі выключнасці Масквы як «трэцяга Рыма» паспрыяла ізаляцыі Расіі ў той час, калі Расіі былі востра неабходныя культурныя і іншыя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы.
 
== Узнікненне ==
Першым, на думку Скрыннікава, аформіў такую думку святар Зосіма, адзін з духоўных і кніжных людзей пры двары Алены Валашанкі, жонкі сына Івана III. Зосіма ў сваім «Выкладзе пасхаліі» («''Изложение пасхалии''»), пададзеным маскоўскаму сабору ў 1492, вывеў пахвальнае слова «[[самадзержац|самадзержцу]]» Івану III за вернасць Русі (Маскоўскай) Богу і праваслаўю. Гэта, словамі Зосімы, ператварала Маскву ў «новы Царград», а Іван III называўся ім «новым царом [[Канстанцін, імператар рымскі|Канстанцінам]]» над «Масквой і ўсёй Рускай зямлёй і іншым многім землям гаспадара». Шлюб Івана III з візантыйскай цароўнай у творы Зосімы не ўзгадваўся.
 
Развіццё ідэі візантыйскай спадчыны атрымала ў «Сказанні аб князях уладзімірскіх», дзе даводзілася, што уладзімірскія князі здаўна пародненыя з візантыйскім імператарскім домам і з'яўляюцаяўляюцца яго нашчадкамі; з гэтага вынікала б, што «грэцкае» (візантыйскае) сваяцтва удзельнага князя Васіля не мае значэння. Абгрунтоўваючы законнасць каранацыі Дзмітрыя, унука Івана III, кніжнік склаў легенду аб візантыйскім імператары Канстанціне Манамаху, які быццам даў царскія рэгаліі («[[шапка Манамаха|шапку Манамаха]]») унуку Уладзіміру Манамаху Кіеўскаму, быццам дзеля таго, каб увесь праваслаўны народ стаў пад уладу Візантыйскай імперыі і «''вялікага самадзяржаўства вялікай Русі''».
 
Нарэшце, ідэя аб перавазе маскоўскага праваслаўя над візантыйскім і аб унікальнай гістарычнай місіі Масквы набыла сваё найбольш вядомае выражэнне ў пасланні Філафея, пскоўскага манаха, да вялікага князя Васіля III (паміж 1514 і 1521). Развіваючы тэзіс аб богастаўленай еднасці ўсяго хрысціянскага свету  — «Рамейскім царстве неадольным», якое склалася ў часы імператара Аўгуста, калі жыў і дзеіўдзеяў Хрыстос, Філафей даводзіў, што першым сусветным цэнтрам быў стары Рым, за ім новы Рым  — Канстанцінопаль, а пасля іх узнік трэці Рым  — Масква: «''Два Рымы палі, а трэці стаіць, а чацвёртаму не быць''». Прычынай падзення Канстанцінопаля сталася, словамі Філафея, духоўная здрада, здача перад каталіцтвам, і падзенне двух царстваў ачысціла месца для Маскоўскага праваслаўнага царства. Такім чынам, на думку Скрыннікава, ідэя ўсясветнай ролі Масквы мела ў Філафея больш сакральны, чым імперскі сэнс.
 
Ідэі Філафея імпанавалі маскоўскаму двару, але, на думку Скрыннікава, няма доказаў таго, каб тэорыі Філафея набылі характар афіцыйнай маскоўскай дактрыны. Сам Васіль III, грэк па маці, ганарыўся сваяцтвам з візантыйскай імператарскай дынастыяй і цікавіўся грэка-італьянскай культурай, а грэкі пры вялікакняскім двары сустрэлі нападкі на артадаксальнасць візантыйскай царквы з абурэннем. Фактычнае засвойванне ідэі Масквы як «трэцяга Рыма» адбылося, разам з умацаваннем самаўладдзя і афіцыйнай царквы, ужо ў часы Івана IV, у часы яго найбольшых ваенных поспехаў.
 
=== Падставы ===
Ідэя, выражаная Філафеем, аб'яднала ў сабе рысы распаўсюджанай у многіх краінах тэорыі «[[Вечны Рым|Вечнага Рыма]]». У Расіі праваднікамі гэтай ідэі выступілі кніжнікі з ліку «іасіфлянаў», якія перад 1520-мі гг. занялі паноўнае становішча ў Расійскай праваслаўнай царкве і ў афіцыйнай ідэалогіі. Развіваючы ідэі іасіфлянаў, фармулёўка Філафея выдзяляла ў тэорыі «Вечнага Рыма» новы аспект, які звязваў ролю Расіі як адзінай апоры праваслаўя з усясветна-гістарычным працэсам. Такім чынам, у фармулёўцы Філафея былі аб'яднаныя і выражаныя дзве фундаментальныя ідэі: пераемнасці [[царства]]ў і богавыбранасці рускага народу. Абедзве гэтыя ідэі давалі прыймальнае для свайго часу растлумачэнне гісторыі і абгрунтаванне ўзвышэння Масквы і яе месіянскай ролі ў будучыні.
 
Ідэя Масквы як трэцяга Рыма мела і гістарычнае абгрунтаванне. Рэлігійная свядомасць Маскоўскай Русі, арыентаваная на Канстанцінопаль як цэнтр праўдзівай веры, пацярпела глыбокі шок пасля падзення гэтага цэнтру, спачатку духоўнага ([[Фларэнцыйская унія, 1439|Фларэнцыйская унія]]), а потым палітычнага ([[аблога Канстанцінопаля, 1453]]). Грамадская думка шукала адэкватнай замены гэтаму цэнтру, і такой заменай выглядала Масква, якая «перамагала няверных, збірала рускія землі і абараняла ўсе праваслаўныя народы».
 
Ідэя дакладна адлюстроўвала і тагачасныя палітычныя ўмовы  — заканчэнне удзельна-родавага перыяду развіцця і пачатак фарміравання Маскоўскай цэнтралізаванай дзяржавы, а разам з гэтым і змяненне палітычнай [[парадыгма|парадыгмы]], прыход нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі. Прыйманню ідэі спрыяў і шлюб Івана III з візантыйскай цароўнайцарэўнай, хоць ужо і няіснага царства  — такім чынам, разам з перайманнем візантыйскай сімволікі (двухгаловы арол), Масква як бы пераймала і рэлігійную і палітычную місію Візантыі. Таксама ў той час адбылося і канчатковае вызваленне Масквы ад татарскай залежнасці.
 
== Развіццё ==
Пачаткова ідэя «Трэцяга Рыма» мела найперш тэалагічны сэнс, звязаны з вызначэннем новай ролі расійскай царквы ў хрысціянскім свеце, яе міжнароднага становішча і яе становішча ў Расіі, ў дачыненні да царскай улады. Расійская дзяржава прызначалася гэтай ідэяй быць прытулкам «праўдзівага хрысціянства» (гл. [[рэлігійны правідэнцыялізм]]).
 
Але ў такой ідэі існаваў і іншы аспект, у якім праваслаўе абвяшчалася «рускім», а Расійская дзяржава  — адзінай «праўдзіва хрысціянскай», і ў гэтым сэнсе — усясветнай дзяржавай. Гэты аспект быў хутка заўважаны маскоўскімі царамі, якія ўбачылі ў ідэі тое, што было сугучна іх уласным памкненням да ўмацавання палітычных пазіцый Масквы і да ўмацавання [[самаўладдзе|самаўладдзя]] (гл. [[самадзержац]], [[самаўладдзе]], [[цары маскоўскія]]). Новы рэлігійны статус Масквы рабіў яе цэнтрам хрысціянскага свету, а маскоўскага цара ператвараў ва «ўсетрымальніка», які не быў адказным перад людзьмі, і ні з кім не дзяліў «давераную» яму ўладу, у тым ліку і з царквой.
 
Такім чынам, адбылося пераарыентацыя ідэі, ад ўвасаблення рэлігійнага правідэнцыялізму да сродку ідэйна-палітычнага абгрунтавання ўзвышэння Масквы як дзяржавы.
 
{{зноскі}}
 
{{літ
== Літаратура ==
|{{крыніцы/Скрыннікаў Трэці Рым}}
|* {{крыніцы/НСФІСкрыннікаў Трэці Рым}}
* {{крыніцы/НСФІ}}
}}
 
[[bg:Трети Рим]]