Раман Фёдаравіч Сангушка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 24:
|Rodovid =
}}
'''Раман Фёдаравіч САНГУШКА''' (1537 - — 12 мая 1571) - — вайсковы і дзяржаўны дзеяч [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]], займаў пасады [[Польны гетман літоўскі|гетмана польнага літоўскага]], [[Ваяводы брацлаўскія, ВКЛ|ваяводы брацлаўскага]] і іншыя.
[[Image:Roman Sanguszko.PNG|thumb]]
'''Раман Фёдаравіч САНГУШКА''' (1537 - 12 мая 1571) - вайсковы і дзяржаўны дзеяч [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]], займаў пасады [[Польны гетман літоўскі|гетмана польнага літоўскага]], [[Ваяводы брацлаўскія, ВКЛ|ваяводы брацлаўскага]] і іншыя.
 
== Жыццяпіс ==
 
Раман Сангушка атрымаў выхаванне пры каралеўскім двары. Шмат часу юнак прысвячаў вайсковай службе. У 17 гадоў Раман, пасля трагічнай смерці старэйшага брата, становіцца галавой сям’ісям'і. Адначасова на чале свайго прыватнага вайсковага атрада, набранага са шляхты з маёнткаў сям’ісям'і [[Род Сангушкаў|Сангушкаў]], з 1555 года выходзіць на службу паводле універсалаў караля. У гэтым годзе Сангушка накіроўваецца ў Кіеў пад камандаваннем гетмана [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая Радзівіла Рудога]], каб абараняць горад ад магчымага нападу маскоўскіх войскаў. У наступным годзе Раман Сангушка са сваім атрадам праходзіў службу пад камандаваннем князя [[Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі|Канстанціна Васіля Астрожскага]], маршалка [[Валынь|Валынскай зямлі]], і ў кастрычніку 1556 года быў адпушчаны са службы.
 
Ужо ў лютым 1557 года вялікі князь [[Жыгімонт Аўгуст]] прызначыў Рамана Сангушку старостай [[жытомір]]скім. На вайсковую экспедыцыю ў [[Інфлянты]] ў тым жа годзе адправіў набраную на службу роту, а сам застаўся ў жытомірскім замку і фарміраваў гарнізон замка. У студзені 1558 года прыняў удзел у адпоры моцнаму нападу [[Крымскае ханства|крымскіх татараў]] на [[Падолле|Падолію]], знаходзячыся пад камандаваннем [[Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч|Грыгорыя Хадкевіча]], у той час [[Ваяводы кіеўскія|кіеўскага ваяводы]].
 
У 1559 годзе ўзяў ўлюб з Аляксандрай [[Род Хадкевічаў|Хадкевіч]]. Улетку 1561 года прымаў удзел у ваеннай кампаніі ў Інфлянтах, яго атрад дзейнічаў ля ракі [[Заходняя Дзвіна]]. Потым з атрадам быў перакінуты на [[Украіна|Украіну]], якой пагражала новае ўварванне крымскіх татараў. У маі-чэрвені 1563 года ўдзельнічаў у працы сойма Вялікага княства Літоўскага, на якім адным з галоўных пытанняў было фінансаванне патрэб на вайну з [[ВКМ|Маскоўскай дзяржавай]] і набор войска. 19 чэрвеня 1563 года разам з іншымі сябрамі вялікакняжацкай рады ён падпісаў пастанову аб скліканні войска на надзвычайны попіс каля [[Крэва]]. Падпарадкоўваўся [[Вялікі гетман літоўскі|гетману вялікаму]] [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалаю Радзівілу Рудому]] і [[Польны гетман літоўскі|гетману дворнаму]] [[Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч|Грыгорыю Хадкевічу]]. Разам з гетманамі Раман Фёдаравіч на чале сваіх рыцараў удзельнічаў у пераможнай бітве каля [[Рака Ула|Улы]] на Іваньскіх палях, пад [[Чашнікі|Чашнікамі]] 26 студзеня 1564 года, у якой 10-тысячнае літоўскае войска разграміла ўшчэнт 30-тысячную армію князя [[Пётр Іванавіч Шуйскі|Пятра Шуйскага]]. Далей на працягу 1564 і 1565 гадоў зноў знаходзіўся ў [[Жытомір]]ы, каб бараніць горад і замак ад нападаў крымскіх татараў, якія ішлі на [[Валынь]] на чале з ханам [[Даўлет-Гірэй|Даўлет-Гірэем]].
 
За вайсковыя заслугі князь Раман Фёдаравіч Сангушка быў узнагароджаны. 25 сакавіка 1566 года [[сойм]] Вялікага княства Літоўскага ў Вільні прыняў пастанову аб новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле дзяржавы з утварэннем новых ваяводстваў і паветаў. [[Вінніца|Вінніцкае]] і [[Брацлаў]]скае староствы ўтварылі новае ваяводства, якое спачатку называлася Брацлаўскім і Вінніцкім (аднак хутка назва змянілася на [[Брацлаўскае ваяводства|Брацлаўскае]]). 30 сакавіка 1566 года сваім прывілеем вялікі князь [[Жыгімонт Аўгуст]] прызначыў на пасаду першага брацлаўскага ваяводы Рамана Сангушку.
 
26 лютага 1567 года вялікі князь Жыгімонт Аўгуст разаслаў да ўсіх вайсковых камандзіраў свой універсал, у якім паведамляў, што даручыў Раману Сангушку справы [[Польны гетман літоўскі|гетмана дворнага]]. Гэта не было прызначэнне на пасаду, але азначала выкананне абавязкаў.
 
У маі 1567 года Раман Сангушка, паводле загаду [[Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч|Грыгорыя Хадкевіча]], узначаліў усе літоўскія атрады, якія знаходзіліся ў [[Віцебскае ваяводства|Віцебскім ваяводстве]] і перанёс сваю штаб-кватэру ў [[Чашнікі]]. У гэты час пад яго наглядам ішло будаўніцтва і ўзмацненне абарончых замкаў у [[Чашнікі|Чашніках]], [[Туроўля|Туроўлі]] і на рацэ [[Рака Сорыца|Сорыцы]]. Праводзіў тут даволі паспяхоыя ваенныя дзеянні. Выступаў супраць [[Люблінская унія|Люблюнскай уніі]].
 
Пасля Люблінскага сойма Раман Сангушка некалькі месяцаў знаходзіўся ў сваіх маёнтках на Валыні, галоўным чынам у [[Несухаежы|Несухаежах]]. Як раз у гэты час атрымаў пасаду гетмана дворнага Вялікага княства Літоўскага, пасаду якога Сангушка фактычна займаў ужо некалькі гадоў.
 
Памёр у 1571 годзе. Пахаваны паводле сямейнай традыцыі ў царкве святога Мікалая ў Мельцах на Валыні.
 
== Сям'я ==
[[Image:Herb Pogon Litewska.jpg|thumb|Герб Сангушак]]
Ад шлюбу з Аляксандрай Хадкевіч ён меў сына Рамана, які памёр у 1591 годзе нежанатым (з ім скончылася локачская лінія роду) і трох дачок: Марыянну, якая памерла да 1587 года дзяўчынай, Аляксандру (памерла ў 1602 годзе), якая выйшла замуж за князя [[Януш Заслаўскі|Януша Заслаўскага]] (потым [[Ваяводы валынскія|валынскага ваяводу]]), Фядору, якая была замужам тройчы: за [[Ваяводы падляшскія|ваяводам падляшскім]] [[Станіслаў Радзімінскі|Станіславам Радзімінскім]], за князем [[Аляксандр Пронскі|Аляксандрам Пронскім]] і за ваяводам берасцейска-куяўскім [[Анджэй Ляшчынскі (ваявода брэсцка-куяўскі)|Андрэем Ляшчынскім]].
 
== Гл. таксама ==
* [[Польныя гетманы літоўскія]]
 
== Крыніца ==
* [http://asoby.belinter.net/cont.php?x=rs] Анатоль Грыцкевіч Гісторыя Беларусі.
Радок 64:
{{DEFAULTSORT:Сангушка Раман Фёдаравіч}}
[[Катэгорыя:Род Сангушкаў|Раман Фёдаравіч]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Польныя гетманы літоўскія]]
[[Катэгорыя:Ваяводы брацлаўскія]]