Хірахіта: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vagobot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат змяніў: th:จักรพรรดิโชวะ
др clean up using AWB (7893)
Радок 13:
 
== Пачатак кіравання ==
25 снежня 1926, пасля сьмерці бацькі імператара Есіхіта, Хірахіта ўспадкаваў трон і даў перыяду свайго кіравання дэвіз «Сёва» (Сё:ва дзідай, яп. 昭和時代, «эпоха Асвечанага міру»). Ён быў першым за некалькі стагоддзяў японскім імператарам, чыя біялягічнаябіялагічная маці была афіцыйнай жонкай яго папярэдніка на пасадзе.
 
Першая частка кіравання Хірахіта як імператара (паміж 1926 і 1945) мінула пад знакам павелічэння вайсковай моцы краіны. З 1900 г. японскія Імператарскае войска і Ваенна-марскі флот валодалі правам вета пры фармаванні кабінета міністраў. Паміж 1921 і 1944 гг. адбылося прынамсі 64 інцыдэнтаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы, калі правыя палітычныя сілы ўжывалі гвалт для дасягнення сваіх мэтаў, самым значным з якіх з'яўляецца забойства прэм'ер-міністра Японіі Інукаі Цуесі ў 1932 г. З гэтага часу вайскоўцы валодалі практычна поўным кантролем над усім палітычным жыццём Японіі, што прывяло да ўцягвання краіны спачатку ў Другую японска-кітайскую вайну (1937—1945), а затым і ў Другую Сусветную вайну.
Радок 28:
5 верасня прэм'ер-міністар Каноэ нефармальна зацвердзіў чарнавік імператарскага ўказу за дзень да пачатку імператарскай нарады, на якім гэты ўказ павінен быў быць фармальна распрацаваны. Хірахіта быў глыбока заклапочаны рашэннем паставіць падрыхтоўку да вайны наперадзе дыпламатычных высілкаў у тэксце ўказу, і на наступны дзень, у парушэнне старадаўняга пратаколу, задаў прамое пытанне аб гэтым кіраўнікам войска і ваенна-марскіх сілаў. Каноэ адразу ж умяшаўся і пераканаў Хірахіта запрасіць іх на прыватную канферэнцыю, на якой імператар настойваў, каб мірныя высілкі працягваліся да апошняй магчымасці. Кіраўнік ваенна-марскіх сіл адмірал Осамі Нагана, надзвычай дасведчаны былы ваенна-марскі міністр, пазней распавядаў, «я ніколі не бачыў, каб імператар рабіў вымову ў такім тоне, яго твар расчырванеўся і ён амаль крычаў».
 
Тым не менш, усе ўдзельнікі імператарскай нарады былі адзіныя ў тым, што вайна лепш дыпляматыі. Барон Есіміці Хара, прэзідэнт Імператарскай рады і прадстаўнік імператара, правёў асабістае апытанне ўдзельнікаў канфэрэнцыіканферэнцыі, і атрымаў у адказ альбо меркаванне, што вайна з'яўляецца адзіным выратаваннем у дадзенай сітуацыі, альбо маўчанне.
 
Тады імператар здзівіў усіх прысутных, ізноў звярнуўшыся да іх і тым зламаўшы традыцыю імператарскага маўчання. Імператар Хірахіта настойваў на неабходнасьцінеабходнасці мірнага вырашэння міжнародных праблемаў, выказаўшы шкадаванне няздольнасьцюняздольнасцю сваіх міністраў адказаць на пытанні барона Хара і працытаваўшы верш, напісаны яго дзедам, імператарам Мэйдзі, які, як ён сказаў, ён перачытвае «зноў і зноў». У алегарычных радках гаварылася аб перасьцярогахперасцярогах аўтара, што апантаны шторм і вірлівыя хвалі парушаць цішыню і супакой мора. Кожны які жыве на берагах гэтага мора стаў братам аўтара, яго спакой — гэта спакой іншых.
 
Калі шок мінуў, міністры паспяшаліся запэўніць імператара ў іх глыбокім жаданні выкарыстаць усе магчымыя мірныя сродкі. Аднак падрыхтоўка да вайны працягвалася без найменшых зменаў, а праз некалькі тыдняў адбылася змена кабінету міністраў, Каноэ сышоў у адстаўку, на яго месца прыйшоў генерал Хідэкі Тодзіо. 8 снежня (7 снежня на Гаваях) 1941 г. раптоўным нападам сотняў самалётаў на амерыканскі флот у гавані Пёрл-Харбар японскія сілы пачалі ваенныя дзеянні. Адначасова пачалося ўварванне ў Паўднёва-ЎсходнююУсходнюю Азію. З гэтага моманту шляхоў да адступлення ўжо не было.
 
Пасля таго, як нацыя ўступіла ў вайну, імператар Хірахіта адкінуў свае сумневы і дзейнічаў як патрыёт сваёй краіны, востра зацікаўлены ў ваеннай перамозе і ў паляпшэнні маралі ў войсках. Вайна для Японіі пачалася паспяхова. Калі ж Японіі пачало не шанцаваць (у другой палове 1942 — пачатку 1943), ў палац пачала прыходзіць усё менш рэальная інфармацыя. У першыя 6 месяцаў войны ўсе бітвы ў вайне сканчаліся перамогамі Японіі. На працягу наступных гадоў аб усіх бітвах, якія скончыліся нявызначана, або прайграных бітвах таксама паведамлялася як аб вялікіх перамогах. Толькі паступова імператар і японская нацыя пачалі ўсведамляць, што сітуацыя становіцца пагрозлівай.
Радок 44:
 
== Пасляваеннае кіраванне ==
15 жніўня 1945 г., пасля атамнага бамбавання [[Хірасіма|Хірасімы]] і Нагасакі і абвяшчэнне Савецкім Саюзам вайны Японіі, Хірахіта выступіў з радыёзваротам аб безумоўнай капітуляцыі японскіх узброеных сіл. Нягледзячы на ціск, аказваны на галоўнакамандуючага амерыканскімі акупацыйнымі сіламі ў Японіі генерала Дугласа Макартура з боку лідэраў шэрагу краін, у тым ліку з боку прэзідэнта Злучаных Штатаў [[Гары Трумэн]]а, з мэтай аддаць імператара Хірахіта пад суд як вайсковага злачынцу, генерал дамогся, каб Хірахіта застаўся імператарам і сімвалам адзінства японскай нацыі. Хірахіта пазбег суда і застаўся на троне, але яго прымусілі недвухсэнсоўнанедвухсенсоўна адмовіцца ад традыцыйных сцвярджэнняў аб чароўнай прыродзе японскіх імператараў, нашчадкаў багіні сонца [[Аматэрасу]] (дэкларацыя «Нінген-сенген»). Тытул манарха быў зменены з «уладара Імперыі» на «канстытуцыйнага манарха» ў 1946 г. Аднак трэба заўважыць, што амаль адразу пасля відавочнай адмовы ад сцвярджэння аб боскасці імператара ён прыхавана ізноў пацвердзіў традыцыйныя погляды, атрымаўшы дазвол ад акупацыйных улад на богаслужэнне багіні Аматэрасу. Гэты жэст-пацверджанне быў ясна зразуметы ўсімі ў Японіі, хоць відаць не зразуметы акупацыйнымі сіламі.
Хоць Хірахіта прымусілі адмовіцца ад любых прэтэнзій на чароўны статус, яго статус быў свядома пакінуты нявызначаным, часткова таму, што генерал Макартур разглядаў імператара як карысны сродак у захаванні лаяльнасці японцаў да акупацыйных сіл, часткова дзякучы закуліснай дзейнасці Есіда Сігеру, накіраванай на тое, каб перашкодзіць Макартуру зрабіць з Хірахіта манарха еўрапейскага стылю. Хірахіта звычайна разглядаўся як правіцель, галава дзяржавы, але ішла шырокая дыскусія аб тым, ці з'яўляецца ён звычайным грамадзянінам краіны або не. Шматлікія навукоўцы сцвярджаюць, што сённяшні тэнно (яп. 天皇, «нябесны кіраўнік», звычайна перакладаецца як імператар Японіі) — не імператар.