Негідальцы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 18:
Асноўныя гаспадарчыя заняткі - лоў рыбы і паляванне. Рыбу лавілі заездкамі, мехападобнымі і чатырохкутнымі сеткамі, вудамі, астрогамі. Кожная сям'я рабіла запасы вяленай рыбы, з рыбнай скуры шылі вопратку і абутак. Палявалі на футравых і капытных звяроў з дапамогай [[Сабака свойскі|сабак]], лукаў, самастрэлаў, ставілі пасткі і капканы. Ласёў прыманьвалі гукамі доўгіх драўляных труб. Паляўнічыя пакідалі родныя мясціны на месяцы, дабіраліся да [[Ахоцкае мора|Ахоцкага мора]] і [[Востраў Сахалін|Сахаліна]]. Здабытае футра збывалі кітайскім, а пазней рускім гандлярам. Увосень некаторыя негідальцы ішлі да [[Ахоцкае мора|Ахоцкага]] берага для палявання на [[ластаногія|ластаногіх]]. "Верхаўскія" трымалі [[Паўночны алень|аленяў]]. "Нізаўскія" карысталіся ездавымі [[Сабака свойскі|сабакамі]]. З футра аленяў і сабак шылі зімовую вопратку. Для перамяшчэння на доўгія дыстанцыі ўжывалі нарты, лыжы, дашчаныя пласкадонныя лодкі. Збіральніцтвам займаліся жанчыны. Ягады нароўні з пакупнымі крупамі і гароднінай елі ў салатах ці з рыбным жырам. З кан. XIX ст. запазычылі ў [[Рускія|рускіх]] перасяленцаў агародніцтва.
"Нізаўскія" негідальцы будавалі
Вопратка падзялялася на прамысловую, святочную і рытуальную. Паляўнічыя хадзілі ў камізэльках са скуры [[Лось|лася]] ці [[ластаногія|ластаногіх]], узімку - у футры, якое клалі на ноч на дол. Боты майстраваліся з рыбнай ці аленевай скуры. Святочны абутак шыўся з лап [[Паўночны алень|аленя]] і ўпрыгожваўся аплікацыямі або рэльефным гафтам. На святы апраналіся ў шоўкавы халат, на які чаплялі рознакаляровыя шаўковыя ніткі і аленны ворс.
|