Інтэграл: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Інтэграл функцыі''' — аналаг сумы паслядоўнасці. Нефармальна кажучы, (пэўны) інтэграл з'я...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:30, 2 сакавіка 2012

Інтэграл функцыі — аналаг сумы паслядоўнасці. Нефармальна кажучы, (пэўны) інтэграл з'яўляецца плошчай часткі графіка функцыі (у межах інтэгравання), гэта значыць плошчай крывалінейнай трапецыі.

Працэс знаходжання інтэграла называецца інтэграваннем.

Згодна з асноўнай тэарэмай аналізу, інтэграванне з'яўляецца аперацыяй, зваротнай дыферэнцыяванню, чым дапамагае вырашаць дыферэнцыяльныя раўнанні.

Існуе некалькі розных азначэнняў аперацыі інтэгравання, якія адрозніваюцца ў тэхнічных дэталях. Аднак усе яны сумяшчальныя, г.зн. любыя два спосабы інтэгравання, калі іх можна прымяніць да дадзенай функцыі, дадуць адзін і той жа вынік. Найбольш простым з'яўляецца інтэграл Рымана.