Розніца паміж версіямі "Беларуска-літоўскія летапісы"

(→‎Гістарыяграфія: зав. дакастрычніцкі перыяд)
Дакастрычніцкі перыяд гістарыяграфіі беларуска-літоўскага летапісання завершыла напісаная яшчэ да 1917 манаграфія [[Ф. Сушыцкі|Ф. Сушыцкага]] ([[1921]]—[[1929]]) «Заходне-рускія летапісы як помнікі літаратуры», якая выявілася непераўзыйдзенай як у сэнсе поўнасці выкарыстання першакрыніц (у пар. з 1980-мі гг. не ўлічвалася толькі «[[Хроніка Літоўская і Жмойская]]»), так і літаратуры аб іх, аднак, не ўлічвала прац Якубоўскага. Пад гэты час склалася класіфікацыя б.-л. летапісаў на 2 ці 3 групы, прычым Хроніка Быхаўца заўсёды называлася поўным [[спісак|спіскам]]. Сушыцкі падзяліў летапісы на кароткія (Супрасльскі (асноўны з кароткіх), Слуцкі (Увараўскі), Нікіфараўскі,Акадэмічны, Віленскі летапісы, летапіс Дуброўскага), складаныя (Румянцаўскі, Красінскага (абодва — асноўныя складаныя), Археалагічнага таварыства, Ціханравава, Рачынскага, Яўрэінаўскі, Патрыяршы), поўныя (Хроніка Быхаўца). Таксама да дакастрычніцкіх прац належала манаграфія А. А. Шахматава «Агляд рускіх летапісных зводаў XIV—XVI вв.» (выд. 1938), адна з частак якой цалкам прысвячалася б.-л. летапісам.
 
Першым пасля 1917 да б.-л. летапісаў звярнуўся [[У. Пічэта]], які выдзяліў «літоўска-беларускія летапісы» як адзін з асобных відаў крыніц у працы «Уводзіны ў рускую гісторыю» (1922), і наогул увёў паняцце «крыніцы па гісторыі Беларусі».
'''...'''
 
Літоўская гістарыяграфія звярнулася да вывучэння летапісаў, пачынаючы з некалькіх невялікіх артыкулаў, апублікаваных у міжваенны перыяд ([[К. Авіжоніс]], [[І. Ёнінас]], [[І. Жылюс]]).
 
У пасляваенныя гады асноўныя даследаванні б.-л. летапісаў адбываліся ў Літве і Беларусі. Так, у 1968 выйшла манаграфія [[М. Ючас]]а «Літоўскія летапісы» (асноўная ўвага звернута на легендарныя часткі летапісаў і іх крытыку, на разбор «Хроніку Быхаўца», на «Кроніку» Стрыйкоўскага і яе крытыку). У 1969 выйшла праца [[В. А. Чамярыцкі|В. А. Чамярыцкага]] «Беларускія летапісы як помнік літаратуры», дзе была прапанавана новая класіфікацыя летапісаў на 4 групы, паводле прыналежнасці да асобных [[звод]]аў. У 1-ю групу былі аднесены летапісы Віленскі, Дуброўскага, Origo regis, Пагодзінскі, БАН №34.4.32, ЦГАДА № 20/25, дзе захаваўся «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», у 2-ю групу (1-ы звод) — Нікіфараўскі, Акадэмічны, Супрасльскі, Слуцкі, у 3-ю (2-і звод) — Красінскага, Патрыяршая Б (адзін з летапісных урыўкаў са зборніка №790 ГІМ), Ціханравава, Познанскі (Рачынскага), Яўрэінаўскі, у 4-ю (3-і звод) — Хроніку Быхаўца.
 
У 1985 годзе выйшла манаграфія М. Улашчыка «Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання». Гарадскія хронікі да 1980-х гадоў не даследаваліся ніяк<ref>Улашчык, С.28.</ref>.
 
{{зноскі}}
'''Літ.:''' {{крыніцы/Улашчык 1985}} С.3—8, 9—23.