Нанайцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
Існаваў падзел працы паміж мужчынамі і жанчынамі. Мужчыны забяспечвалі сям'ю, майстравалі зброю, сеткі, займаліся кавальскай справай, рабілі лыжы, нарты і г. д. Жанчыны клапаціліся пра гаспадарку, збіралі ягады, травы, карэнні, аднак у адсутнасці мужа таксама маглі лавіць рыбу. Частка заможных нанайцаў займалася пасрэдніцкім гандлем.
 
У сувязі з сезоннымі перамяшчэннямі, нанайцы будавалі летнія і зімовыя жытлы. Летнія - звычайна буданы - мелі часовы характар. Зімовыя зямлянкі-''серома'', паўзямлянкі-''хурбу'' і фанзы ладзілі капітальна з бервяновых зрубаў. Паляўнічыя карысталіся часовымі зімовымі [[каркас]]нымі ''ундхэн'', падобнымі на дахі з 4 пахіламі. Кожны жыхар хаты меў вызначанае толькі для яго спальнае месца на гліняных нарах, якія ўцяплялі з дапамогай комінаў ад печы або агменю. Перад жытлам [[шаманшаманізм|шамана]]a ставілі слупы з выявамі [[цмок]]аў, [[Звычайныя жабы|жаб]], яшчарак і іншых пачвар. Перад жытлам высакароднага чалавека, меўшага сувязі з [[Маньчжурыя|Маньчжурыяй]], - слуп з выявай [[Зязюля звычайная|зязюлі]]. Гаспадарчыя пабудовы ўзвозілі на палях.
 
Вопратку шылі з рыбных, ласіных, аленевых і сабачых скур або з тканіны, якую звычайна прывозілі кітайскія гандляры. Асноўныя часткі традыцыйнай вопраткі мужчын і жанчын - халат без каўняра з вузкімі рукавамі, вузкія і кароткія штаны, нагавіцы, жаночы нагруднік-''лэлу''. Узімку насілі некалькі халатаў, часам уцепленых ватай або футрам. Нанайскі абутак ''ота'' меў кароткую халяву і разрэз спераду, пад яго апраналі панчохі. Нарукаўнікі і рукавіцы пакрывалі рыбнай скурай. Галаўныя ўборы разнастайныя. Асабліва вылучаліся зімовая ватняя шапка ў форме шлема.