Беларуская цэнтральная рада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 13:
 
== Эміграцыя ==
У сувязі з наступленнем савецкіх войск большасць членаў БЦР перабраліся ў Германію, дзе працягвалі дзейнасць. [[24 верасня]] [[1945]] г. на паседжанні XI Пленуму, які прайшоў у вёсцы Эшэрсбекен (каля [[Вюрцбург]]а), усе наяўныя ў Германіі члены арганізацыі ([[Радаслаў Астроўскі]], [[Франц Кушаль]], [[Аўген Калубовіч]], [[ВасільСымон РагуляКандыбовіч]], [[СымонПётр КандыбовічОрса]], [[Станіслаў Станкевіч]], [[Васіль Рагуля]], [[Анатоль Шкутка]] (быў уключаны ў склад Рады восенню 1944 г.), [[Мікалай Шчорс]], [[Аляксей Сянькевіч]]) вырашылі прыпыніць дзейнасць БЦР. Двое членаў Прэзідыума БЦР ([[Канстанцін Езавітаў]], [[Мікалай Шкялёнак]]) вясной 1945 г. трапілі ў рукі СССР, а [[Сцяпан Калядка]] добраахвотна выехаў у Савецкі Саюз. Абгрунтаванне такой пастановы было звязанае з тым «каб (...) ня даць бальшавіком магчымасьці выкарыстаць перад заходнімі саюзнікамі фармальна тактычнае супрацоўніцтва з немцамі ў мэтах канчальнага знішчэньня супрацьбальшавіцкага актыву»"<ref>Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). - Смаленск, 2009. - 428 с., [12] с. іл. - С.18</ref>. XI Пленум БЦР ччасова прыпыніў дзейнасць арганізацыі, але не распускаў яе (пытанне нават не ставілася на галасаванне).
 
У [[1947]] — [[1948]] гг. у дачыненні да членаў БЦР пачалася кампанія дыскрэдытацыі. БЦР і яе прэзідэнт абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з нацыстамі, прычым закіды рабілі экс-члены БЦР, якія самі прымалі ўдзел ў грамадска-палітычным і ваенным жыцці акупаванай Беларусі: [[Барыс Рагуля]] — намеснік прэзідэнта БЦР у Наваградскай акрузе, [[Аўген Калубовіч]], [[Антон Адамовіч]], [[Станіслаў Станкевіч]], [[Франц Кушаль]], [[Янка Станкевіч]].
 
[[30 снежня]] [[1947]] г. [[Радаслаў Астроўскі]] звярнуўся да беларускай эміграцыі ў Германіі, заклікаючы «спыніць усе спрэчкі паміж беларускім актывам» і правесці выбары ў Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва — арганізацыю, якая павінна была аб'яднаць прыхільнікаў БЦР<ref>Астроўскі Р. Беларусы і Беларускі. — Эміграцыя, сьнежань 1947. — 2 с.</ref>. У студзень [[1948]] г. да Радаслава Астроўскага звярнулася група беларускіх дзеячаў ([[Васіль Рагуля]], [[Юры Сабалеўскі]], [[Мікола Шыла]] і інш.) з просьбай аднавіць дзейнасць БЦР. [[9 мая]] [[1948]] г. у Эльвангене быў скліканы XII Пленум БЦР<ref>У Пленуме ўдзельнічалі 48 чалавек: Радаслаў Астроўскі, Янка Бекіш, Аляксандр Буглай, Аляксандр Вабішчэвіч, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Людвік Галубовіч, Аляксандр Гузоўскі, Сцяпан Дашкевіч, Раіса Евец, Міхаіл Ігнатовіч, Хведар Ільяшэвіч, Ілля Калько, Іван Касяк, Яўхім Кіпель, Барыс Крыстовіч, Янка Кудрук, Антон Курыловіч, Уладзімір Лазарэвіч, Мікалай Лапіцкі, Нік Лапушынскі, Іван Любачка, Віктар Мелюк, Мікалай Мінкевіч, Часлаў Найдзюк, Алесь Падун, Анатоль Плескачэўскі, Юры Прускі, Васіль Рагуля, Усевалад Родзевіч, Сяргей Розмысл, Аляксандр Русак, Юры Сабалеўскі, Ціхан Селівончык, Уладзімір Сеенька, Юры Стукаліч, Масей Сяднёў, Павел Свірыд, Аляксей Сянькевіч, Анатоль Ушал, Віктар Чабатарэвіч, Андрэй Чарэўка, Іван Шакун, Сымон Шаўцоў, Анатоль Шкутка, Марк Шпакоўскі, Мікалай Шчорс, Хведар Шыбут, Эмануіл Ясюк</ref>, на якім Беларуская цэнтральная рада была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі». На Пленуме Радаслава Астроўскага пераабралі Прэзідэнтам на чарговы 4-гадовы тэрмін. Першым віцэ-прэзідэнтам БЦР стаў — [[Васіль Рагуля]], другім — [[Мікалай Шчорс]]. Старшынёй Рады міністраў быў абраны [[Юры Сабалеўскі]], сакратаром БЦР — [[Іван Касяк]]<ref>На пасаду першага віцэ-прэзідэнта былі вылучаны 3 кандыдатуры: Васіль Рагуля (19 галасоў), Юры Сабалеўскі (14) і Анатоль Шкутка (7). Мікалай Шчорс набраў 29 галасоў, Анатоль Шкутка - 17 (тут галасаванне ішло за пасаду другога віцэ-прэзідэнта)</ref>.
 
Паслядоўнікі БЦР пасля вайны дзейнічалі ў [[ЗША]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і інш.