Уладзіслаў Чарняўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
афармленне, вікіфікацыя
Радок 1:
'''Уладзіслаў ЧАРНЯЎСКІ''' ({{ДН|14|1|1916}}, засценак [[Амружын]], [[Гродзенская губерня]] — {{ДС|22|12|2001}}, [[Мінск]]) — беларускі каталіцкі святар. Перакладчык [[Біблія|Бібліі]] і Катэхізіса на беларускую мову.
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў Арляняцкай пачатковай школе, потым у мястэчку [[Крэва]]. Вучобу прадоўжыў у беларускай настаўніцкай школе ў Барунах. Пасля пераехаў у [[Пасёлак Друя|Друю]], дзе скончыў пры кляштары марыянаў мясцовую гімназію (1937). З 1938 г. — у ордэне марыянаў. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У 1944 служыў у Крэве. У 2-й палове 1940-х г. вярнуўся ў Вільню, адпраўляў тут набажэнствы і вучыўся ў духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля яе закрыцця ў 1945 служыў пры касцёле св. Ігната. Са снежня 1953 выконвае святарскія абавязкі ў Беларусі ў мястэчку [[вёска Вішнева|Вішнева]] ([[Валожынскі раён]]). У студзені 1968 быў запрошаны ў Рым, дзе прысутнічаў на аўдыенцыі ў папы Паўла VI. Апостальскім пасадам быў прызначаны дарадчыкам пры Кангрэгацыі абрадаў. У паўсядзённай душпастырскай дзейнасці звяртаўся да вернікаў з казаннямі па-беларуску. Вёў перапіску з беларускімі святарамі [[Ф. Чарняўскі]]м і [[Ч. Сіповіч]]ам.