Іван Васілевіч Болдзін: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іван Васілевіч БОЛДЗІН''' ({{ДН|15|8|1892}}, в. Высоцкая Інсарскага р-на, Мардовія, Расія — {{ДС...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:20, 4 сакавіка 2012

Іван Васілевіч БОЛДЗІН (15 жніўня 1892, в. Высоцкая Інсарскага р-на, Мардовія, Расія — 28 мая 1965) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-палкоўнік (1944).

Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырвонай Арміі з 1919, удзельнік І сусветнай і грамадзянскай войнаў. Удзельнік пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). 3 1940 намеснік камандуючага войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы аператыўнай групай войск, удзельнік абарончых баёў на Гродзеншчыне, вывеў групу савецкіх байцоў з акружэння. З лістапада 1941 камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, Беларускай наступальнай аперацыі. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Прусіі. З красавіка 1945 намеснік камандуючага 3-м Украінскім фронтам. Пасля вайны на камандных пасадах у Савецкай Арміі, у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961).

Ганаровы грамадзянін г. Гродна (1968).

Літаратура

  • Болдзін // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
  • Болдин // Гродно. Энцикл. справ. Мн., 1989.