Міхась Даніленка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Міхась (Міхаіл Пятровіч)}} {{вызн|1=Даніленка}} (нар. [[28 кастрычніка]] [[1922]], в. Ястрабка Лоеўскага р-на), беларускі пісьменнік.
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча (1941), мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у маі 1942, непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 уцёк з лагера ваеннапалонных, са жніўня 1945 зноў у дзеючым войске. Працаваў настаўнікам Казярожскай 7-гадовай школы Лоеўскага р-на. Скончыў завочна Гомельскі педагагічны інстытут (1952). У 1952-1982 - супрацоўнік газеты [[Гомельская праўда (1917)|«Гомельская праўда»]]. З 1983 жыве ў в. Багатая Града Лоеўскага р-на. Член [[СП СССР]] (з 1950).
 
Дэбютаваў апавяданнем у 1940. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мая песня» (1952), «Майская навальніца» (1959), «Наваселле» (апавяданні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар'я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982); кніг прозы для дзяцей «Вернасць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986).