Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13:
| website =
}}
'''Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі''' — адна з першых легальных палітычных партый Беларусі ў пач. ХХ ст. Створана ў канцы 1905 — пач. 1906 віленскім каталіцкім епіскапам [[Э. Роп]]ам. На арганізацыйным з'ездзе, які адбыўся ў лютым [[1906]] ў [[Вільня|Вільні]], прысутнічала каля 1000 яе прыхільнікаў, прадстаўнікоў каталіцкага духавенства, землеўладальнікаў, інтэлігенцыі, рабочых і сялян. Спалучала лібералізм кадэцкага кірунку ў адносінах да палітычнага жыцця, кансерватызм у падыходах да сацыяльна-эканамічных праблем Беларусі і Літвы і ідэалы хрысціянскай дэмакратыі. Супрацоўнічала з польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыяй. Мела курсы навучання ксяндзоў, выдавала газету [[Nowiny Wileńskie (1906)|«Nowiny Wileńskie»]] («Віленскія навіны», студзень-люты 1906), «Towarzysz pracy» («Сябра працы», люты-сакавік 1906), «Przyjaciel ludu» («Сябра народу», са студзеня 1906). Патрабавала абласнога самакіравання для Беларусі і Літвы, аўтаноміі з заканадаўчым сеймам для Польшчы. Вырашэнне аграрнага і іншых пытанняў звязвала з устанаўленнем мясцовага самакіравання. Адстойвала памешчыцкае землеўладанне, выказвалася за садзеянне сялянам у набыцці зямлі. Дзейнічала пераважна ў [[Віленская губерня|Віленскай]] і некаторых паветах [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерні, дзе большасць насельніцтва складалі [[католікі]]. На выбарах у І Дзяржаўную думу блакіравалася з [[кадэты|кадэтамі]] і дамаглася значнага поспеху: з 7 дэпутатаў ад Віленскай губерні 6 — прыхільнікі партыі, з іншых заходніх губерняў яе падтрымлівалі 11 дэпутатаў (т.зв. аўтанамісты). У ІІ думе ідэі партыі падтрымлівалі 11 аўтанамістаў. Распалася ўвосень [[1907]].
 
== Літаратура ==