Асы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Асы''' (''сканд.'' '''Æsir''') — у скандынаўскай міфалогіі асноўная група багоў на чале з [[Одзін]]ам, бацькам большасці асаў, якія кахалі, ваявалі і паміралі, паколькі, падобна людзям, не валодалі неўміручасцю. Гэтыя багі супрацьпастаўляюцца [[ваны|ванам]] (багам урадлівасці), волатам ([[ётуны|ётунам]]), карлікам ([[цвергі|цвергам]]), а таксама жаночым боствам — [[дзісы|дзісам]], [[норны|норнам]] і [[валькірыі|валькірыям]]. Яны жылі ў нябеснай крэпасці [[Асгард]], якая злучалася з Зямлёй людзей, [[Мідгард]]ам, вясёлкавым мастом [[Біўрэст]].
 
Асамі, акрамя Одзіна былі дваццаць сем богаў-ваяроў і дваццаць дзве багіні. У міфах найболей вядомыя [[Бальдр]], [[Борр]], [[Брагі]], [[Буры, ас]], [[Відар]], [[Валі]], [[Ве]], [[Вілі]], [[Дагр]], [[Дзельлін]], [[Локі]], [[Магні]], [[Ньёрд]], [[Тор]], [[Т'юр]], [[Фарсеці]], [[Фрэйр]], [[Хед]], [[Хеймдалль]], а таксама багіні [[Эйр]], [[Ідунн]], [[Нанна]], [[Нот]], [[Сага]], [[Сівы]], [[Сігюн]], [[Соль, ас]], [[Фрыг]], [[Фрэя]]. Уласна, у скандынаўскай міфалогіі дзве групы багоў - асы і ваны. Асы - жыхары нябеснага горада Асгарда. У старажытнасці асы ваявалі з ванами, але затым вырашылі скласці мір і абмяняліся багамі. Асы адправілі да ванаў [[Хенір]]а і [[Мімір]]а, а ваны паслалі ў Асгард Ньёрда, Фрэю, Фрэйра і мудрага [[Квасір]]а.
 
[[Катэгорыя:Міфалогія]]