Розніца паміж версіямі "Чалавек"

2 746 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
Паводзіны і псіхіка
(Паводзіны і псіхіка)
 
Гл.: [[Прыматы]], [[Гамініды]], [[Генетыка]], [[Эвалюцыя]], [[Антрапагенез]], [[Раса]], [[Пол]].
 
== Паводзіны і псіхіка ==
У аснове паводзін і вышэйшых псіхічных працэсаў чалавека ляжыць дзейнасць кары вялікіх паўшар'яў [[галаўны мозг|галаўнога мозга]]. Работа мозга працякае пры адначасовым удзеле абодвух паўшар'яў. Асноўная задача мозга — забяспечыць інтэграцыю сінхронных працэсаў узбуджэння і тармажэння ў розных нервовых цэнтрах.
 
Паводзінская дзейнасць фарміруецца з улікам навакольных абставін ([[успрыманне]] і [[адчуванне]]) і папярэдняга жыццёвага вопыту ([[памяць]]). На аснове гэтай інфармацыі адбываецца пабудова мадэлі дзеянняў ([[мысленне]]).
 
Надзвычай важную ролю ў паўсядзённым жыцці і творчасці адыгрывае [[маўленне]]. Дзякуючы яму робяцца магчымымі зносіны паміж людзьмі, перадача вопыту іншым пакаленням. На аснове зносін узнікае [[свядомасць]] — вышэйшая форма адлюстравання рэчаіснасці.
 
Сіла чалавечага інтэлекту, здольнасць абстрактна мысліць, знаходзіць неардынарныя падыходы да рашэння розных задач — усё гэта робіцца магчымым дзякуючы ўзгодненай рабоце ўсіх аддзелаў мозга, інтэграцыі бягучых працэсаў узбуджэння і тармажэння. Мозг з'яўляецца фундаментам, на аснове дзейнасці якога будуюцца ўсе псіхічныя працэсы. Яны вызначаюць паводзіны чалавека, які ажыццяўляе мэтанакіраваны кантроль над сваімі ўчынкамі і ацэньвае іх вынікі, узбагачае свае веды.
 
Гл.: [[Свядомасць]], [[Розум]], [[Мысленне]]
 
== Чалавек як духоўная істота ==
Гл.: [[Свядомасць]], [[Розум]], [[Мысленне]], [[Вера]], [[Дух]], [[Душа]], [[Гуманізм]].
 
== Чалавек як сацыяльная істота ==
Гл.: [[Грамадства]], [[Культура]], [[Цывілізацыя]], [[Антрапасацыягенез]], [[Чалавецтва]].
 
== Літаратура ==
* Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.
 
[[Катэгорыя:Антрапалогія]]