Педра дэ Вальдывія: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Педра дэ Вальдывія '''Педра дэ ВАЛЬДЫВІЯ''' (Pedro de Valdivia; каля 1500, г. Вільян...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:04, 5 сакавіка 2012

Педра дэ ВАЛЬДЫВІЯ (Pedro de Valdivia; каля 1500, г. Вільянуэва-дэ-ла-Серэна, Іспанія — 25.12.1553 або 1.1.1554) — іспанскі канкістадор.

Педра дэ Вальдывія

Прымаў удзел у заваяванні Перу і Чылі іспанцамі. У 1535—37 дайшоў да сярэдняй часткі Чылі. Вёў жорсткую барацьбу супраць араўканаў. У 1540 паводле загаду Ф. Пісара распачаў пакарэнне ўсяго Чылі. У 1541 заснаваў горад Сант'яга. Пасля 1548 намеснік Чылі. У 1550 на поўдні заснаваў горад Кансепсьён, у 1552 — горад Вальдывія. Забіты араўканамі. Свае паходы і адкрыцці апісаў у пісьмах да імператара Карла V і ў «Сведчаннях Педра дэ Вальдывія, якія траюуюць адкрыццё і заваяванне Чылі».