Прамянёвікі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Прамянёвікі''', '''Радыялярыі''' (''Radiolaria'') — аднаклетачныя планктонныя арганізмы, якія ж...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:37, 6 сакавіка 2012

Прамянёвікі, Радыялярыі (Radiolaria) — аднаклетачныя планктонныя арганізмы, якія жывуць пераважна ў цёплых акіянічных водах. Шкілет складаецца з хітыну і аксіду крэмнію ці сернакіслага стронцыю (цэлестыну). У жывых радыялярый шкілет знаходзіцца ўсярэдзіне клеткі. Промні служаць для ўмацавання псеўдаподый. Прамянёвікі - зборная група, якая ўтрымлівае розныя па паходжанні формы найпростых. Згодна з сучасным уяўленням падобны марфатып радыялярый набываўся імі цалкам незалежна ў працэсе асваення тоўшчы вады як пастаяннага асяроддзя пасялення.

Адміраючы, радыялярыі спачатку назапашваюцца ў выглядзе радыялярыевага глею, а затым пераўтвараюцца ў крэмніевыя пароды - кварц, яшма. Выкапнёвыя радыялярыі выкарыстоўваюцца ў геалогіі для вызначэння ўзросту асадкавых парод.

Зноскі