Кніга: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: pi:पोत्थकं
вікіфікацыя, палепшыць
Радок 1:
{{палепшыць}}
[[Image:Latin_dictionary.jpg|thumb|250px|Кнігі]]
{{вызнч|1=Кніга}}: пэўная колькасць друкаваных, рукапісных або чыстых (для наступных запісаў) аркушаў, злучаных у адно цэлае. '''Таксама:''' Твор, пісанне або яго частка.
 
У [[Філасофія|філасофскім]] значэнні кніга — форма замацавання і ўзнаўлення семантычнай [[Інфармацыя|інфармацыі]] ([[тэкст]]у), найважнейшы сродак масавай інфармацыі, адукацыі і фактар культуры. Кніга з'яўляецца прадуктам [[кніжная справа|кніжнай справы]], якая ўключае стварэнне і размнажэнне кніг, распаўсюджванне ([[Рэклама|рэклама]], кнігагандаль), захаванне і выкарыстанне. Сучасная кніга — звычайна неперыядычнае выданне ў выглядзе збрашураваных аркушаў аб'ёмам больш за 48 старонак. Складаецца з шэрагу элементаў матэрыяльнай канструкцыі і паліграфічнага афармлення.
 
== Захоўванне ==
[[Выява:Carl_Spitzweg_021.jpg|thumb|right|250px| Карціна [[Карл Шпіцвег|Карла Шпіцвега]] «[[Кніжны чарвяк, карціна|Кніжны чарвяк]]»]]
Напачатку XIX стагоддзя [[Папера|паперу]] пачалі рабіць з [[цэлюлоза|цэлюлозы]]. Раманы, школьныя падручнікі і кнігі сталі здабыткам шырокай публікі. Аднак тая папера ўтрымлівала [[Кіслоты|кіслату]], якая выклікае свайго роду запаволенае згаранне, якое паступова знішчала паперу знутры. Таму сучасныя [[Бібліятэка|бібліятэкі]] павінны прымаць меры па нейтралізацыі кіслот у старых кнігах. Гэтай з'яве схільныя кнігі, надрукаваныя паміж 1850<ref>Больш раннія метады вырабу выкарыстоўвалі вапняковыя ролікі, якія нейтралізавалі кіслату ў цэлюлозе.</ref> і 1950 годам<ref>Навейшыя зроблены без кіслаты ці на [[Шчолачы|шчолачнай]] паперы.</ref>.
 
Пры захоўванні кніг трэба ўлічваць магчымасць хімічных змен у вокладцы і тэксце. Кнігі лепш за ўсё захоўваць удалечыні ад прамога сонечнага святла, у халаднаватым напаўцёмным памяшканні, пры ўмеранай вільготнасці. Кнігі, асабліва цяжкія, павінны падтрымлівацца суседнімі тамамі, каб захаваць форму. Па гэтай прычыне, кнігі пажадана сартаваць па памерах.
У хатніх умовах кнігі, як правіла, захоўваюць у кніжных шафах[[шафа]]х ці на паліцах[[паліц]]ах. Калі на кніжнай паліцы стаіць мала кніг, часам неабходзен [[трымальнік для кніг]], каб перашкаджаць іх перакосу.
 
Апошнія дзесяцігоддзі шырока выкарыстоўваюць электронныя фотакопіі старадаўніх кніг для чытачоў, а арыгінал захоўваецца ў асобых умовах.