Ісак Севастакратар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
M.L.Bot (размовы | уклад)
др clean up using AWB
Радок 1:
[[Выява:Isaac Komnenos the Porphyrogennetos.jpg|thumb|right|Ісак Севастакратар]]
'''Ісак КАМНІН — севастакратар''' (пасля [[1092]] — пасля [[1152]]) — трэці, малодшы сын імператара [[Аляксей I Камнін|Аляксея I Камніна]], бацька імператара [[Андронік I КомнінКамнін|Андроніка I]], апошняга імператара з дынастыі [[дынастыя Камнінаў|Камнінаў]].
 
Быў высокім і стройным, меў неўтаймоўны тэмперамент і надмернае славалюбства, валодаў бездакорным літаратурным густам і талентам пісьменніка. Яго жонкай і маці яго дзяцей была дачка рускага князя [[Валадар Расціславіч|Валадара Расціславіча]]. Ісак згуляў важную ролю ва ўзвядзенні на сталец свайго старэйшага брата [[Іаан II Камнін|Іаана II]], пасля смерці [[Аляксей I Камнін|Аляксея I Камніна]]. У знак падзякі Ісак атрымаў ад свайго брата-імператара высокі тытул [[севастакратар]]а. У першыя гады валадарства Іаана II паміж братамі была згода, але пасля 1122 іх адносіны рэзка сапсаваліся з прычын, невядомых дакладна. Магчыма, Ісак рыхтаваў змову супраць брата, з мэтай захопу ўлады. У 1122—1123 Ісак разам са сваім старэйшым сынам Іаанам збег да туркаў, дзе разгарнуў прапагандысцкую кампанію супраць свайго брата сярод мусульманскіх і лацінскіх кіраўнікоў Малой Азіі, Сірыі і Арменіі, але значнага поспеху не меў. Ваенныя перамогі Іаана II разбурылі ўсе інтрыгі Ісака. Затым Ісак перабраўся ў [[Палесціна|Палесціну]], дзе на свае сродкі пабудаваў манастыр Іаана Хрысціцеля на Іардане і праклаў [[акведук]] ад крыніцы святой Лізаветы да манастыра. Неўзабаве ў Ісака пачаліся фінансавыя цяжкасці і ён вырашыў замірыцца з братам. У канцы 1136 браты сустрэліся надзвычай сардэчна ў Сірыі і затым Ісак разам з сынам вярнуўся ў [[Канстанцінопаль]]. Але Ісак не адмовіўся ад інтрыг супраць брата, за што быў закуты ў кайданы і прысуджаны да ссылкі ў горад Іраклію на [[Чорнае мора|Понце]]. Сын Ісака ізноў збег да турак. Ісак быў памілаваны толькі з пачаткам валадарства імператара [[Мануіл I КомнінКамнін|Мануіла I]], сына Іаана II і адпаведна свайго пляменніка. Больш за тое, Ісак атрымаў ад Мануіла тытул [[васілеапатар]]а і званне [[стратапедарх]]а, але і пасля гэтага не адмовіўся ад думак аб вышэйшай уладзе. Пасля чарговай няўдалай спробы захапіць сталец у 1143, Ісак выдаліўся ад палітычнай дзейнасці, прысвяціўшы астатак жыцця заняткам літаратурай і багаслоўскім разважанням. Заснаваў манастыр Багародзіцы Касмасаціры (Светавыратавальніцы), які існаваў да 13 ст. У склепе гэтага манастыра Ісак і быў пахаваны.
 
[[Катэгорыя:Дынастыя Камнінаў]]